Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


29.04.2016

Ватыканскі іерарх з надзеяй пра Усеправаслаўны СаборСтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству спадзяецца, што Усеправаслаўны Сабор на Крыце, які пройдзе 19- 27 чэрвеня 2016 г., паспрыяе прагрэсу ў дыялогу з Каталіцкім Касцёлам. Першы на працягу многіх стагоддзяў такога роду буйны сход Праваслаўных Цэркваў таксама можа адыграць ролю для збліжэння пазіцый адносна католікаў, сказаў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. 

 

Калі партнёры “самі ў сабе не да канца адзіныя”, гэта можа негатыўна ўплываць на дыялог, заўважыў кардынал. У праваслаўі, паводле яго, да сённяшняга дня існуе “дысананс” ва ўспрыняцці католікаў. Прыкладам тут з’яўляюцца нядаўнія заявы Балгарскай Праваслаўнай Царквы. 

28.04.2016

30 год пасля ЧарнобыляДні памяці, малітвы і падзякі


У аўторак, 26 красавіка 2016, у 30-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, грэка-католікі г. Мінска маліліся ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа.


Вялікую паніхіду за супакой усіх, хто загінуў у час аварыі або памёр у выніку прамянёвай хваробы, адслужылі грэка-каталіцкія душпастыры архімандрыт Сяргей (Гаек), а. Алесь Шыбека (душпастыр парафіі св. Мікалая Цудатворцы) ды а. Аляксей Філіпенка (дапаможны святар парафіі Святога Духа). Малітву вернікаў суправаджаў спеў міжпарафіяльнага хору "Прасфара".
У малітве з удзячнасцяй ўзгадалі таксама ўсіх ліквідатараў, якія мужна стараліся мінімізаваць шкоды аварыі ды ўсіх людзей добрай волі ў замежжы, якія да сёння нясуць дапамогу пацярпелым, асабліва дзецям.

25.04.2016

Дні ўспаміну а. Аляксандра НадсанаУ гэтыя дні мы адзначаем гадавіну развітання з айцом Аляксандрам Надсанам, які памёр 15 красавіка і быў пахаваны 29 красавіка мінулага 2015 году. 

 

Каб ушанаваць памяць гэтага светлага чалавека, вернага сына Беларусі і грэка-каталіцкай Царквы, пра яго быў зняты невялікі фільм. 

 

Безумоўна, гэты фільм толькі часткова раскрывае постаць і дзейнасць айца Аляксандра, але гэта тая невялікая падзяка, якую вельмі хочацца выказаць за пасеянае ў сэрцах зерне любові і веры. 

 

Вашай увазе прадстаўляем фільм Сяргея Раюнца “Айцец Аляксандр Надсан 1926-2015”.

24.04.2016

370 год Ужгарадскай Уніі - віншуем грэка-католікаў ЗакарпаццяЗ нагоды 370-х угодкаў Ужгарадскай Уніі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў іерархаў Мукачаўскай епархіі Русінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на Закарпацці.


Ужгарадская Унія паміж праваслаўнымі хрысціянамі Закарпацця і Каталіцкай Царквой была заключана 24 красавіка 1646 г. ва Ужгарадзе. Хрысціянства на Закарпацці пачынаецца ад часоў місіі святых Апосталаў славянскіх Кірыла і Мятода, а гэта азначае яшчэ да падзелу Цэркваў.

 

Пасля падзелу паміж Рымам і Канстантынопалем праваслаўныя русіны, якія пражывалі на Закарпацкай Русі і ўсходняй частцы так званай Верхняй Вугоршчыны, знаходзіліся пад духоўнай уладай біскупаў мукачаўскіх, якія паступова пашырылі сваю юрысдыкцыю на ўсходнюю Вугоршчыну. Пасля распаду Вугорскага Каралеўства на пачатку XVI стагоддзя гэтыя землі на два стагоддзі апынуліся пад уладай князёў Сяміградзя (Трансільванія) з рода Баторыя і Ракоцы, якія праводзілі ўзмоцненую кальвінізацыю і секулярызацыю гэтых земляў.

23.04.2016
Запрашаем на прэзентыцыю дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага"У нядзелю, 24 красавіка 2016 г. у душпастырскім цэнтры пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску пройдзе прэзентацыя дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага". Прэзентацыя пачнецца ў 12:00 гадз., адразу пасля нядзельнай Боскай Літургіі ў 10:00.

Традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда — англійска-францускага адваката і музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры. Абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка».
22.04.2016

Апостал-вікінг прынёс хрысціянства ў Беларусь у 986 годзе, піша гісторыкПершая беларуская дзяржава — Полацкае княства — стала хрысціянскай раней за сваіх паўднёвых і ўсходніх суседзяў дзякуючы працы місіянера Торвальда Вандроўніка, піша беларускі гісторык, спецыяліст па беларуска-скандынаўскіх сувязях Андрэй Катлярчук.

 

Яшчэ ў 1992 годзе мінскі гісторык Сяргей Тарасаў заўважыў супярэчнасць паміж афіцыйнай канцэпцыяй хросту Беларусі з Кіева каля 988 года і фактамі моцных сувязяў тагачаснага Полацка і Турава са Скандынавіяй.

21.04.2016

Ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС з Беларусі сустрэліся з Папам Францішкам20 красавіка ў агульнай аўдыенцыі Папы Францішка прынялі ўдзел ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС з Беларусі і Украіны, агульнай колькасцю каля 50 чалавек. З Беларусі сярод іх прыбылі ў Ватыкан восем чалавек разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 

У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе Чарнобыльскай катастрофы, і візіт ліквідатараў у Рым прымеркаваны да гэтай даты. 

20.04.2016

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!У Мінску развіталіся з Вітаўтам Мартыненкам


19 красавіка 2016 г. на Паўночных могілках у Мінску адбылося развітанне з музычным крытыкам Вітаўтам Мартыненкам. Заўпакойную паніхіду паводле ўніяцкага абраду адслужыў а. Андрэй Абламейка. Развітацца, памаліцца і аддаць даніну памяці аўтару некалькіх музыказнаўчых кніг, паэту ды перакладчыку прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

16.04.2016

Біскупская хіратонія Апостальскага Экзарха для ГрэцыіУ пятніцу, 15 красавіка 2016 г., у рымскай базыліцы св. Паўла за Сценамі прайшла ўрачыстая біскупская хіратонія Уладыкі Эмануіла (Ніна), Апостальскага Экзарха для католікаў візантыйскай традыцыі ў Грэцыі.

 

59-гадовы бенедыктынец іспанскага паходжання, які да цяперашняга часу быў рэктарам Папскай грэцкай калегіі ў Рыме, прыняў свячанні падчас Літургіі пры спаўслужэнні шматлікіх біскупаў усходняга і заходняга абрадаў.

 

Галоўным свяціцелем стаў ягоны папярэднік на пасадзе Экзарха Уладыка Дымітрыас (Салахас), якому дапамагалі Уладыка Даната (Алівьера) з італа-албанскай епархіі Лунгра (Калабрыя) і лацінскі архібіскуп Афінаў Севасціанас Расалатас. Спаўслужылі Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, кардыналы Джэймс Харвэй і Льюіс Марцінэс Сістач, а таксама сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль і іншыя. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў архімандрыт Сяргей Гаек.

15.04.2016

"Асэнсаваць і выкарыстаць той скарб, які нам дадзены”Год без айца Аляксандра Надсана – новыя выклікі для грэка-католікаў

 

Сёння - 15 красавіка 2016 года - грэка-католікі Беларусі, і не толькі, успамінаюць айца Аляксандра Надсана – знакамітага суайчынніка, святара, публіцыста і перакладчыка. 15 красавіка 2016 г. спаўняецца роўна год з моманту, як яго не стала. У гэты дзень у Беларусі і за мяжой вернікі моляцца за супакой ягонай душы і дзякуюць Богу за яго вялікую працу на зямлі. 

Менавіта на літургічных перакладах айца Аляксандра Надсана адбывалася ў Беларусі аднаўленне літургічнага жыцця грэка-каталіцкай супольнасці 25 год таму. Менавіта ён захаваў такую спадчыну, якую цяперашняму пакаленню яшчэ трэба будзе асэнсаваць, адзначыў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Апольстальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек. 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier