Пошук

Каляндар

 

Запрашаем на прэзентыцыю дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага"  


Запрашаем на прэзентыцыю дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага"У нядзелю, 24 красавіка 2016 г. у душпастырскім цэнтры пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску пройдзе прэзентацыя дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага". Прэзентацыя пачнецца ў 12:00 гадз., адразу пасля нядзельнай Боскай Літургіі ў 10:00.

Традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда — англійска-францускага адваката і музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры. Абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка».

Увазе ўдзельнікаў будзе прадстаўлены дакументальны фільм пра выбітную постаць Гая дэ Пікарда (+20.04.2007), які вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча, жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Мінску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданню.

Бліжэй пазнаёміць з асобай Г. Пікарда а. Сяргей Стасевіч з Лондана.

Запрашаем усіх за кубкам гарбаты цікава правесці час разам!

23.04.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier