Пошук

Каляндар

 

30 год пасля Чарнобыля  


30 год пасля ЧарнобыляДні памяці, малітвы і падзякі


У аўторак, 26 красавіка 2016, у 30-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, грэка-католікі г. Мінска маліліся ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа.


30 год пасля Чарнобыля30 год пасля Чарнобыля30 год пасля Чарнобыля30 год пасля ЧарнобыляВялікую паніхіду за супакой усіх, хто загінуў у час аварыі або памёр у выніку прамянёвай хваробы, адслужылі грэка-каталіцкія душпастыры архімандрыт Сяргей (Гаек), а. Алесь Шыбека (душпастыр парафіі св. Мікалая Цудатворцы) ды а. Аляксей Філіпенка (дапаможны святар парафіі Святога Духа). Малітву вернікаў суправаджаў спеў міжпарафіяльнага хору "Прасфара".
У малітве з удзячнасцяй ўзгадалі таксама ўсіх ліквідатараў, якія мужна стараліся мінімізаваць шкоды аварыі ды ўсіх людзей добрай волі ў замежжы, якія да сёння нясуць дапамогу пацярпелым, асабліва дзецям.


У чацвер, 28 красавіка 2016 г., архімандрыт Сяргей перадаў на рукі архімандрыта Клаўдзія (Рабінэ) у Бруселі словы асаблівай падзякі некаторым бельгійскім сябрамі Беларусі, якія праз дзесяцігоддзі арганізоўвалі розныя формы дапамогі беларускім дзецям пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі.


28.04.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier