Пошук

Каляндар

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!  


ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!У Мінску развіталіся з Вітаўтам Мартыненкам


19 красавіка 2016 г. на Паўночных могілках у Мінску адбылося развітанне з музычным крытыкам Вітаўтам Мартыненкам. Заўпакойную паніхіду паводле ўніяцкага абраду адслужыў а. Андрэй Абламейка. Развітацца, памаліцца і аддаць даніну памяці аўтару некалькіх музыказнаўчых кніг, паэту ды перакладчыку прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

 

 

​​+ + +

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Святой памяці Вітаўт Мартыненка адышоў з жыцця 17 красавіка, пасля шматгадовага змагання з цукровым дыябэтам. Яму было 56 гадоў. 

 

Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 г. у Мінску, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі. З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). 

У 1985 разам сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клубу «Няміга». У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых».

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем), «Rock on-line» (2010, Мінск).

 

Пры падтрымцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа Вітаўт выдаў у сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінґвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003).


+ + +


«Сышоў сапраўдны архіварыюс беларускай незалежнай музыкі. Пасля яго застаўся вялізны архіў артыкулаў як яго аўтарства, так і іншых музычных крытыкаў — ён усё гэта збіраў. Таксама ў яго грунтоўная калекцыя вінілаў. Шкада, калі гэта прападзе. Гэта ўнікальны здабытак у беларускай музычнай культуры», — сказаў Анатоль Мяльгуй.


20.04.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier