Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


12.07.2016

Пачалася ХХІI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2016У аўторак, 12 ліпеня 2016 г., раніцай, пачалася ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.


Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.


На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў, наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы.

8.07.2016

Напярэдадні ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі“Веру ў Адзіную Царкву”


ХХІІ штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 12 ліпеня 2016 г., ранішняй Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А. Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы – 16 ліпеня.

Пілігрымам ды ўсім, хто ў пілігрымцы будзе ўдзельнічаць духова, прапануем разважанні пра Еднасць Царквы.

4.07.2016
Ватыканскія архівы адкрылі новыя звесткі пра СкарынуНовыя звесткі пра біяграфію і постаць Францішка Скарыны адшукаў Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Беларусі. Падчас апошняй камандзіроўкі даследчык удакладніў сувязь першадрукара з V Латэранскім саборам. Нагадаем, менавіта туды прыбыла дэлегацыя дацкага караля, у складзе якой быў нейкі Скарына. А праз тры месяцы ўжо дакладна Францішка Скарыну пры абароне доктарскай працы ў Падуі называюць сакратаром дацкага караля Ганса. Ці аб адной і той жа асобе ідзе гаворка ў розных крыніцах? – задаўся пытаннем навуковец.
3.07.2016
Будслаў 2016 - віншуем узнагароджаных вернікаўУ Будславе з нагоды юбілею Мінска-Магілёўскай мітраполіі ганаровымі граматамі ўзнагароджаны 33 асобы – сярод якіх 5 грэка-католікаў.

 

Святары, манахіні ды свецкія вернікі – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Уручэнне грамат адбылося 2 ліпеня 2016 г., на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы ў 11:00.

2.07.2016

У Будславе Пасланнік Папы Францішка  перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата, архібіскупа ПолацкагаУ ноч з суботы на нядзелю (1/2 ліпеня 2016 г.), у рамках юбілейнага свята ў Будславе, на заканчэнне св. Імшы, папскі пасланнік кардынал Крыстаф Шонбарн перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) — набедранік, частку яго архіерэйскага адзення.

 

«Атрымаць каштоўную рэліквію, набедранік — знак архіпастырскага служэння св. Язафата — для нас духоўнае ўмацаванне ў нашай веры і вернасці Рымскаму Апостальскаму Пасаду, заахвочванне да руплівага сведчання Евангелля», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

2.07.2016

Прывітальнае слова Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа д-ра Габара Пінтэра, тытулярнага біскупа Вэлебусдо, Апостальскага Нунцыя ў БеларусіЗ нагоды 25-гадовага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці ў Будславе
(1-2 ліпеня 2016 г.)

Ваша Эмінэнцыя, высокапаважаны спецыяльны пасланнік Папы Францішка, дарагі кардынал Крыстаф Шонбарн!
Ваша Эксцэленцыя, высокапаважаны Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
Дарагія субраты ў біскупскім, святарскім і дыяканскім служэнні!
Шаноўныя прадстаўнікі дзяржавы і краіны!
Дарагія кансэкраваныя асобы і семінарысты!
Дарагія сем’і, дзеці і моладзь!
Мае браты і сёстры ў Хрысце!

Для мяне, як новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, гэта вялікая радасць звярнуцца да вас з прывітальным словам з нагоды юбілею 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. 

1.07.2016

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падчас сустрэчы з кардыналам Шонбарнам: «Вы заўсёды жаданы госць у нас»Сустрэча папскага пасланніка на будслаўскія ўрачыстасці кардынала Крыстафа Шонбарна з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам адбылася 1 ліпеня ў Мінску.

У ходзе сустрэчы каталіцкая дэлегацыя на чале з аўстрыйскім іерархам наведала Мінскую Духоўную акадэмію Беларускай Праваслаўнай Царквы. Візіт распачаўся з наведвання храма Кірылы Тураўскага, аглядную экскурсію па якім для гасцей правёў рэктар акадэміі а. Сяргей Акімаў, які распавёў пра гісторыю царкоўнага комплекса.

Затым для гасцей была арганізавана міні-экскурсія па царкоўна-гістарычным музеі ў сценах акадэміі. Ідэя стварэння музея, прысвечанага гісторыі хрысціянства на беларускіх землях, належала Марыі Нецветаевай, былой студэнтцы акадэміі, якая і пазнаёміла кардынала з экспазіцыяй.

1.07.2016
Святы Айцец Францішак скіраваў ліст да свайго надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе кардынала Крыстафа ШонбарнаПапа Францішак скіраваў ліст да кардынала Крыстафа Шонбарна, арцыбіскупа Мітрапаліта Венскага — свайго надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе 1-2 ліпеня 2016 г.

«Мітрапалітальны Мінска-Магілёўскі Касцёл лацінскага абраду, які наш Папярэднік, святы Ян Павел ІІ, заснаваў у 1991 годзе для забеспячэння духоўных патрэбаў вернікаў гэтага рэгіёна, з удзячнасцю святкуе 25-ю гадавіну свайго існавання. Для дастойнага брата Тадэвуша Кандрусевіча, руплівага біскупа вернікаў усіх касцёльных супольнасцяў архідыяцэзіі, згаданая падзея з’яўляецца перадусім духоўным падарожжам, якое супала з Надзвычайным Юбілеем Міласэрнасці і якое трэба глыбока перажыць, верна ідучы за голасам Пана. На працягу гэтага часу было зроблена вельмі многае, не толькі ў мітрапалітальным Касцёле, але і ва ўсёй краіне для таго, каб усе маглі славіць Божую веліч, а таксама атрымаць  стымул для аднаўлення жыцця, аддана ідучы за святлом Хрыста.
1.07.2016

Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск30 чэрвеня вечарам у міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога быў арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн OP. Іерарх прызначаны Папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня. 

У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн OP разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральнай святой Імшы 2 ліпеня, падчас якой прамовіць гамілію.

30.06.2016

«У Будславе мы нясём знак радасці Евангелля і духоўнай перамогі»Пра ўдзел грэка-католікаў ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай і атрыманне з Вены рэліквіі святамучаніка Язафата распавёў рэдакцыі Catholic.by Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.


— Чым для беларускіх грэка-католікаў і Вас асабіста з'яўляецца ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай? 

— Для нас, беларускіх грэка-католікаў, штогадовае свята ў Будславе — гэта ўшанаванне абраза Багародзіцы, які быў перададзены мінскаму ваяводу Папам Кліментам VIII, тым самым Папам Рымскім, у час пантыфікату якога была падпісаная царкоўная Берасцейская унія ў 1596 г.

Сёлета спаўняецца 420 гадоў з той духоўнай падзеі. Гэта дадатковая нагода для ўдзячнасці Богу і Багародзіцы.

У гэтым годзе, зразумела, мы цешымся разам з братамі рыма-католікамі з нагоды аднаўлення царкоўных рыма-каталіцкіх структур і заснавання 25 гадоў таму Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Асабліва віншуем са святам высокадастойнага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier