У Будславе Пасланнік Папы Францішка перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата, архібіскупа Полацкага
У ноч з суботы на нядзелю (1/2 ліпеня 2016 г.), у рамках юбілейнага свята ў Будславе, на заканчэнне св. Імшы, папскі пасланнік кардынал Крыстаф Шонбарн перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) — набедранік, частку яго архіерэйскага адзення.
    «Атрымаць каштоўную рэліквію, набедранік — знак архіпастырскага служэння св. Язафата — для нас духоўнае ўмацаванне ў нашай веры і вернасці Рымскаму Апостальскаму Пасаду, заахвочванне да руплівага сведчання Евангелля», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).
Паводле Catholic.by, Фота Міколы Новікава
|