Пошук

Каляндар

 

Пачалася ХХІI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2016  


Пачалася ХХІI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2016У аўторак, 12 ліпеня 2016 г., раніцай, пачалася ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.


Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.


На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў, наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы.

 

Дэвіз пілігрымкі гучыць: “Веру ў Адзіную Царкву” і яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць пакліканне і сутнасць быць хрысціянінам, быць хрысціянінам-католікам, быць хрысціянінам-католікам усходняй традыцыі (грэка-католікам).

Асаблівая ўвага пілігрымаў будзе накіраваная на духовую і культурную каштоўнасць і актуальнасць спадчыны Францішка Скарыны, на ягоны подзьвіг даць суайчыннікам Слова Божае на роднай мове.


 

Праграма пілігрымкі:

І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск - Заронава
“Веру ў адзіную Царкву”

ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава - Шуміліна 
“Веру ў святую Царкву”

ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна - Обаль 
“Веру ў паўсюдную Царкву”

IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль - Гараны 
“Веру ў апостальскую Царкву”

V этап, субота 16 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк

Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”


+ + +

У нядзелю – 17 ліпеня 2016 г.

у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай,

у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70

(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30


Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС


12.07.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier