Будслаў 2016 - віншуем узнагароджаных вернікаў
У Будславе з нагоды юбілею Мінска-Магілёўскай мітраполіі ганаровымі граматамі ўзнагароджаны 33 асобы – сярод якіх 5 грэка-католікаў.
Святары, манахіні ды свецкія вернікі – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Уручэнне грамат адбылося 2 ліпеня 2016 г., на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы ў 11:00.
Сярод узнагароджаных вернікаў знайшлося 5 прадстаўнікоў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы: Айцец Андрэй Абламейка, душпастыр у Мінску ды Івацэвічах, Святлана Канапацкая і Антаніна Залеская з парафіі ў Лідзе, Інэса Грышан з парафіі ў Віцебску ды Юрый Юрко з Мар’інай Горкі.
З радасцю жадаем ім Божага Блаславення “на многія леты”.
|