Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
| 20.12.2018 |
| 20.12.2018 |
Як паведамляе беларуская рэдакцыя партала Vatican News, у пасланні Святога Айца на дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня, падкрэслена, што мір займае цэнтральнае месца ў місіі вучняў Хрыста.
«Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва»,— піша Папа. |
| 19.12.2018 |
Падаем поўны тэкст паведамлення ў перакладзе на беларускую мову.
«У апошнія дні некаторыя інфармацыйныя органы Святога Пасаду апублікавалі, між іншым, інфармацыю пра падзеі, якія нядаўна адбыліся ў Праваслаўі ва Украіне. Гэта адпавядае заданню кожнага органу сацыяльных камунікацый, а менавіта, інфармаваць сваіх карыстальнікаў пра тое, што адбываецца ў свеце. |
| 18.12.2018 |
Згодна са словамі Еўстрація (Зоры), з'яўленне гэтага паведамлення на ватынканскім сайце азначае, што новаўтвораная Праваслаўная Царква Украіны набывае для Ватыкана суб'ектнасці. “Вельмі балючая навіна для Маскоўскай Патрыярхіі і вельмі важкая - для каталіцкага і ўсяго хрысціянскага свету”, - адзначае іерарх. |
| 16.12.2018 |
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што Святы Айцец у адказ на запрашэнне дзяржаўных уладаў згаданых краін і іерархаў Каталіцкай Царквы гэтых краін (Балгарыі і Македоніі) здзейсніць Апостальскае падарожжа на Балканы.
5–7 мая Яго Святасць Папа Франішак Пантыфік наведае гарады Сафію і Ракаўскі ў Балгарыі, а 7 мая скіруецца ў горад Скоп’е ў Македоніі (Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македонія). Праграма візіту будзе апублікавана ў адпаведны час. |
| 6.12.2018 |
| 5.12.2018 |
| 3.12.2018 |
| 30.11.2018 |
| 29.11.2018 |
Гэты спіс існуе для таго, каб зрабіць больш заўважнымі традыцыі і ўменні, якія нясуць у сабе супольнасці, але не для таго, каб такім чынам прызнаць за імі вышэйшасць або выключнасць. Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Будслаўскі фэст праходзіць у аднайменным мястэчку ў Мінскай вобласці. Пачынаючы з XVII ст. штогод у першыя выходныя ліпеня сотні тысяч пілігрымаў з усёй Беларусі і з іншых краін прыбываюць у Будслаў, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. Многія з іх ідуць пешкі. |






Сёньняшняе чытаньне:

