Пошук

Каляндар

 
пятніца
СЬНЕЖНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

"Правіла веры і прыклад лагоднасці"  


"Правіла веры і прыклад лагоднасці"6-га снежня Царква Хрыстовая святкуе памяць святога Мікалая, архібіскупа Мірлікійскага.


Святы Мікалай Мірлікійскі шануецца ў роўнай ступені ва ўсіх частках Паўсюднай Царквы, але асабліва шырокае яго шанаванне распаўсюджана сярод славянскіх Цэркваў Кіеўскай традыцыі. Гэта звязана перш за ўсё з асаблівасцю духоўнага і літургічнага жыцця Візантыйскай Царквы. Для ўсходніх хрысціянаў прыклад ахвярнасці і вялікай міласэрнасці, які ўяўляў сабою святы Мікалай з'яўляецца падставай для асаблівага малітоўнага шанавання гэтага Святога.  

 

Усходні багаслужбовы літургічны спеў, трапар, пачынаецца са слоў: "Правіла веры і прыклад лагоднасці".

Гэтыя словы абазначаюць духоўную дасканаласць, якую ў св. Мікалаі бачаць хрысціяне, гэта духоўныя дасканаласці, да якіх імкнецца кожны хрысціянін.  

Шанаванне святых хрысціянскай Царквы заснавана перш за ўсё на наследаванні ўзору святасці, наследаванні ўзору рэалізацыі вобразу Хрыста ў штодзённым жыцці. Такім чынам хрысціянін імкнецца наследаваць Хрыста.

Разнастайнасць вобразаў святасці, відавочная ва ўсіх Божых святых, сведчыць аб унікальнасці кожнага чалавека.

Хрыстос - адзіны Бог, кожнага чалавека вядзе да сябе яго індывідуальным шляхам. Аднак пры гэтым, кожны чалавек не самотны перад Богам у сваім шляху да Бога і шляху з Богам. Кожны чалавек мае мноства ўзораў жыцця ў Богу.  

 

Святы Мікалай ў богаслужбовай практыцы Усходняй царквы, і народнай рэлігійнай творчасці выступае ў якасці абаронцы і хадайніка чалавека перад Богам. У якасці абаронцы ад злых сіл прыроды або чалавечага самавольства.  

Асноўныя сюжэты жыцційнага іканапісу святога Мікалая: выратаванне тапельцаў падчас караблекрушэння і выратаванне невінаватых ад несправядлівага пакарання.  

 

Прыходзячы да святога Мікалая як ўзору веры і малітоўнага хадайніцтва за людзей, хрысціяне шануюць у яго асобе Божы Промысел і Божую міласэрнасць да якіх павінны далучыцца ўсе веруючыя людзі.  

Шануючы памяць гэтага Святога мы сведчым пра актуальнасць у нашым неспакойным свеце такіх цнотаў як Вера, Надзея і Любоў. Гэта асаблівыя цноты, без якіх немагчыма жыццё чалавека, немагчыма жыццё ўсяго чалавецтва, немагчыма і вечнае збаўленне.


***


Трапар святому Мікалаю (тон 4).

Правілам веры і прыкладам лагоднасьці,

настаўнікам устрыманасьці ты быў на справе для статку твайго. Дзеля гэтага ты дасягнуў вышыняў пакораю, здабыў багацьці ўбогасьцю.

Ойча сьвятаначалыіку Мікола, малі Хрыста Бога,

каб Ён збавіў душы нашы.


6.12.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier