Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Малітва за Беларусь у Македоніі  


Малітва за Беларусь у МакедонііДуховая спадчына святых Кірыла і Мятода ды іхніх вучняў - асабліва жывая сярод хрысціянаў Македоніі. Гэтая спадчына яднае ўсе хрысціянскія Цэрквы славянскіх краінаў. 


Аб гэтай "Еднасці ў вяшчанні Слова Божага" ішла размова ў рамках нефармальнага "братэрскага семінара" ў Скопье і Струміцы 30 лістапада - 3 снежня 2018 г.


Узгадвалася, што  "1150 год таму Святыя Асветнікі славянаў Кірыла і Мятод прывезлі да Папы Адрыяна ІІ кнігі, перакладзеныя на стараславянскую мову, каб ён блаславіў іх для літургічнага ўжытку. Як вядома, гэтая падзея азначала новую эпоху ў гісторыі Царквы Хрыстовай у Еўропе. З блаславення Папы Адрыяна ІІ, Царква шырока адкрыла дзверы для славянскага свету".


Архімандрыт Сяргей (Гаек) узгадаў 500 год Бібліі  ў перакладзе на старабеларускаю мову, зробленым Францішкам Скарынам. Таксама ён падараваў асобнік Новага Запавету на сучаснай беларускай мове Уладыку Кіро, біскупу візантыйска-каталіцкай епархіі Струміца - Скопье.


Напярэдадні, у пятніцу 30 лістапада,  міжнародная група вернікаў наведала  манастыр Сясцёр Маці Тэрэзы ў Скопье, дзе маліліся за ўсіх хрысціянаў Беларусі, асабліва за служэнне ў Беларусі Сясцёр Маці Тэрэзы.


3.12.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier