Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Папа Францішак наведае Балгарыю і Македонію
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што Святы Айцец у адказ на запрашэнне дзяржаўных уладаў згаданых краін і іерархаў Каталіцкай Царквы гэтых краін (Балгарыі і Македоніі) здзейсніць Апостальскае падарожжа на Балканы.
5–7 мая Яго Святасць Папа Франішак Пантыфік наведае гарады Сафію і Ракаўскі ў Балгарыі, а 7 мая скіруецца ў горад Скоп’е ў Македоніі (Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македонія). Праграма візіту будзе апублікавана ў адпаведны час.
Як паведамляе партал Vatican News, лагатып візіту Папы Францішка ў Балгарыю ўяўляе сабою дзве рукі, што падтрымліваюць зямны шар, спавіты стужкай у колерах балгарскага сцяга, на якім пазначаны Балканскі рэгіён. Вакол яго па коле змешчаны надпіс па-балгарску і на лаціне «Мір на зямлі»: менавіта так гучыць дэвіз папскага візіту ў гэтую краіну. Словы дэвізу гучаць як заклік да міру і нагадваюць энцыкліку Pacem in terris св. Папы Яна ХХІІІ — першага візітатара і Апостальскага дэлегата ў Балгарыі.
Лагатып візіту ў Македонію ўяўляе сабой геаграфічны абрыс краіны, выкананы ў колерах нацыянальнага сцяга, на фоне якога змешчана фігура Папы Францішка, які благаслаўляе. Над ім — дэвіз візіту, узяты з Евангелля паводле Лукі: «Не бойся, малы статак» (пар. Лк 12, 32).
Паколькі горад Скоп’е, які наведае Святы Айцец у гэтай краіне, з’яўляецца родным горадам Маці Тэрэзы, у ніжняй частцы лагатыпу змешчаны блакітны хвалісты элемент габіту-сары гэтай святой місіянеркі Любові.
Паводле Catholic.by |
|
16.12.2018
|






Сёньняшняе чытаньне:
