Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Афіцыйны партал навінаў Ватыкану 17 снежня паведаміў пра абранне Мітрапаліта Эпіфанія Прадстаяцелем аўтакефальнай ПЦУ  


Афіцыйны партал навінаў Ватыкану 17 снежня паведаміў пра абранне Мітрапаліта Эпіфанія Прадстаяцелем аўтакефальнай ПЦУ“39-гадовы мітрапаліт Эпіфаній (Думенка) быў абраны ўзначаліць новую аўтакефальную Праваслаўную Царкву Украіны  (ПЦУ) на спецыяльным Аб'яднаўчым Саборы, які адбыўся ў гістарычным храме Святой Сафіі ў Кіеве ў суботу», - гаворыцца ў паведамленні.

 

Згодна са словамі Еўстрація (Зоры), з'яўленне гэтага паведамлення на ватынканскім сайце азначае, што новаўтвораная Праваслаўная Царква Украіны набывае для Ватыкана суб'ектнасці.

“Вельмі балючая навіна для Маскоўскай Патрыярхіі і вельмі важкая - для каталіцкага і ўсяго хрысціянскага свету”, - адзначае іерарх.

 

"Хоць адсутнасць Еўхарыстычнага адзінства паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой азначае, што афіцыйна першая не ажыццяўляе нейкага царкоўнага акту прызнання новай аўтакефаліі, аднак фактычна распаўсюджванне гэтай афіцыйнай навіны з'яўляецца сігналам для ўсіх, хто яшчэ мае сумнеў, у тым ліку ў Памесных Цэрквах: дыпламатыя Усяленскага Патрыярхату перамагла маскоўскія патугі.

 

А гэта азначае, што ў тых Цэрквах, якія яшчэ не вызначыліся з прызнаннем аўтакефаліі, з'явіўся важкі аргумент зрабіць гэта адразу пасля ўручэння Томаса.

 

Магчыма, менавіта таму Усяленскі Патрыярх і прызначыў гэту падзею на 6 студзеня 2019 г. - каб даць час тым, хто яшчэ вагаецца, прыняць правільнае рашэнне і падтрымаць новую аўтакефальную Царкву-Сястру", - паясніў архібіскуп Еўстрацій (Зора).

 

Паводле  risu.org.ua


18.12.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier