Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


5.12.2020

Папа Францішак падзякаваў палякам за дапамогу Касцёлу ва Усходняй ЕўропеСвяты Айцец выказаў падзяку Касцёлу ў Польшчы за духоўную і матэрыяльную падтрымку каталіцкіх супольнасцей ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

 

“У нядзелю ў Польшчы будзе праходзіць Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Заахвочваю вас да ўдзелу ў гэтай важнай ініцыятыве і дзякую ўсім, хто дзейнічае на карысць суседніх Касцёлаў у духу братэрскай любові. Няхай Бог вас благаславіць!”, - сказаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 2 снежня 2020 г.

 

Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе рэалізуецца ў Польшчы кожную ІІ Нядзелю Адвэнту. У яго рамках адбываецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва і аднаўленне храмаў, катэхетычных памяшканняў, падтрымку евангелізацыйных, душпастырскіх, фармацыйных і дабрачынных ініцыятыў у Беларусі, Украіне, Малдове, Расіі, Казахстане, краінах Балтыі і Цэнтральнай Азіі.

5.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 06.12.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

4.12.2020

Паведамленне біскупа Алега Буткевіча ў сувязі з арыштам кс. Вячаслава Барка3 снежня 2020 г. пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат) кс. Вячаслаў Барок паводле пастановы суда Расонскага раёна быў асуджаны на 10 сутак арышту па артыкуле 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі».


Падставай для судовага працэсу стала публікацыя на асабістай старонцы святара ў адной з сацыяльных сетак плакату палітычнага зместу, які, паводле пераканання кс. Вячаслава і аўтара плакату, мае антыфашысцкую скіраванасць. Суду святар растлумачыў, што ён выступае «супраць фашызму, камунізму, любога таталітарнага рэжыму» і што згаданы плакат быў ім размешчаны як выраз «пратэсту супраць гвалту ў краіне».

 

Тым не менш складаецца ўражанне, што яго тлумачэнні не былі прынятыя судом да ўвагі, у выніку чаго кс. Вячаславу Барку быў вынесены абвінаваўчы прысуд, з якім святар не пагадзіўся, і з якім не магу пагадзіцца таксама і я. Бо кс. Вячаслава фактычна абвінавацілі ў тым, супраць чаго ён сам выступаў.

4.12.2020

У Ватыкане прадставілі “Экуменічны vademecum”4 снежня 2020 г. быў абнародаваны дакумент Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству “Біскуп і хрысціянскае адзінства. Экуменічны vademecum”.

 

На прэзентацыі ў Ватыкане кардынал Курт Кох, старшыня дыкастэрыі, прызнаўся, што матывам распрацоўкі “даведніка” стала неабходнасць спецыяльнага тэксту, прызначанага менавіта для іерархаў, бо ў першую чаргу яны закліканы прыняць на сябе экуменічную адказнасць.

 

Біскуп не можа ўспрымаць садзейнічанне хрысціянскаму адзінству як адзін са шматлікіх аспектаў свайго служэння, экуменічнае абавязацельства з’яўляецца абавязкам кожнага пастыра, - падкрэсліў кардынал Кох.

1.12.2020

Паведамленне  прэс-службы курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі (01.12.2020)30 лістапада 2020 грэка-каталіцкі святар а. Віталь Быстроў, быў прысуджаны ў Івацэвічах да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП.

 

Святар Віталь Быстроў жыве ў Івацэвічах, працуе на свецкай працы і нясе сацыяльнае служэнне на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай вобласці. Ён не прыпісаны да кліра Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі.

 

Адказваючы на абвінаванне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а. Віталь не прызнаў сябе вінаватым. Ён паясніў, што падчас самотнага шпацыру па вул. Савецкай меў некалькі размоў з мінакамі. Падчас знаходжання ў натоўпе ён таксама меў гутарку з прадстаўнікамі МУС падчас якое прадставіўся і паясніў адкуль ён. Нейкай іншай актыўнасці, якую можна было кваліфікаваць як удзел у масавай акцыі а. Віталь, паводле ягонага сведчання, не праяўляў.

30.11.2020

У Берасці ды Івацэвічах: боль вернікаў і людзей добрай воліГрэка-каталіцкай парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасці прыходзіць у гэтым годзе ўшаноўваць сваіх нябесных Заступнікаў (30 лістапада) у цішыні малітвы ды ў глыбокім болю.

 

У сумнай сітуацыі пандэміі немагчыма было ў нядзелю 29 лістапада 2020 г. арганізаваць традыцыйнае шматлюднае свята.

 

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Святочнае прывітанне для грэка-каталіцкай парафіі ў г. Берасці:

“Слава Ісусу Хрысту! Дарагія Браты, Сёстры, Сябры! Свята святых Заступнікаў вашай Парафіі – святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя – дае нам нагоду прывітаць вас усіх ад імя святаслужыцеляў і вернікаў усёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Постаці святых Пятра і Андрэя - гэта праграма для духовага шляху ўсёй Супольнасці нашай Царквы. Гэта – зразумела – асаблівая праграма для духовага подзвігу Супольнасці грэка-каталіцкай парафіі ў г. Берасці. Пакліканне жыць і чэрпаць з багатай крыніцы трыдыцыі Царквы Усходу і Захаду вы рэалізуеце няспынна і плённа. Гэта дае вам магчымасць асаблівай малітвай абняць і сам горад Берасце і ўсіх яго жыхароў. Няхай Госпад шчодра блаславіць вас на гэтым шляху”.
+архім. Сяргей, Ап. віз. БГКЦ

28.11.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 29.11.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

28.11.2020

28 лістапада 2020: ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І МАЛІТВЫ ЗА АХВЯРЫ ГАЛАДАМОРУТрадыцыйна чацвёртая субота лістапада, сёлета 28 лістапада, ва Украіне з’яўляецца Днём памяці ахвяраў Галадамору.

 

У гэты дзень нашыя браты ўкраінцы ўшаноўваюць памяць мільёнаў суайчыннікаў, якія загінулі ў выніку палітыкі генацыду ўкраінскага народа, якую праводзілі злачынныя савецкія ўлады на чале з шалёным дыктатарам Іосіфам Сталіным (Джугашвілі), каб такім чынам задушыць пратэсты сялянаў супраць прымусовай калектывізацыі.

 

Украіна, якая з-за незвычайнай ураджайнасці здаўна лічылася «свірнам Еўропы», у першай палове ХХ стагоддзя перажыла тры вялікія катастрофы голаду: у 1921–1923, 1932–1933 і 1946–1947 гг., найстрашнейшай з якіх стаў сталінскі ГАЛАДАМОР  1932–1933 гг., што ахапіў некалькі рэгіёнаў Савецкага Саюзу. Сёння немагчыма дакладна вызначыць колькасць ахвяраў гэтай жахлівай трагедыі, але, паводле некаторых крыніц, можна казаць пра чатыры мільёны памерлых, большасць з якіх былі ўкраінцамі.

26.11.2020

НОВАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ ў ПОЛЬШЧЫ25 лістапада 2020 г. у дзень свята святамучаніка Язафата (Кунцэвіча), архібіскупа Полацкага (паводле юліянскага каляндара), Апостальская Нунцыятура ў Польшчы абвясціла, што Папа Францішак заснаваў новую епархію Ольштынска-Гданьскую Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы з сядзібай у Ольштыне. 

 

Першым яе біскупам прызначаны цяперашні пробашч парафіі Узвышэння св. Крыжа Гасподняга ў г. Валч, і адначасова дэкан Кашаліна - а. д-р  Аркадзіюш Траханоўскі.

 

"Гэта добрая навіна для нашых вернікаў. Біскуп, які пражывае ў Ольштыне, будзе мець непасрэдны кантакт з нашымі святарамі і вернікамі ў Варміі, Мазурыі і Памор'і. Я ўсцешаны гэтым рашэннем Папы Францішка, які станоўча адказаў на душпастырскія патрэбы нашай Царквы ў Польшчы" - адзначыў  архібіскуп Яўгеній (Паповіч) - мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) ў Польшчы.

25.11.2020

ЗВАРОТ ХРЫСЦІЯН РАСІІ да ХРЫСЦІЯН БЕЛАРУСІДарагія браты і сёстры, хрысціяне шматпакутнай беларускай зямлі!

 

Мы, ніжэйпадпісаныя, духавенства і міране Рускай Праваслаўнай Царквы, іншых Памесных Праваслаўных Цэркваў, вернікі Рымска-Каталіцкай Царквы, а таксама хрысціяне іншых канфесій, якія жывуць у Расіі і іншых краінах, звяртаемся да вас са словамі салідарнасці, падтрымкі і суцяшэння.

 

Даваць прававую ацэнку падзеям, якія адбываюцца ў грамадстве, — справа юрыстаў, а не царкоўнай супольнасці. Тым не менш, згодна з Асновамі сацыяльнай канцэпцыі РПЦ, яна не можа быць ізалявана “ад удзелу ў рашэнні сацыяльна значных задач” і не можа быць пазбаўлена “права даваць ацэнку дзеянням улад” (III.3), у першую чаргу — маральную ацэнку. 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier