Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
У Берасці ды Івацэвічах: боль вернікаў і людзей добрай волі
У сумнай сітуацыі пандэміі немагчыма было ў нядзелю 29 лістапада 2020 г. арганізаваць традыцыйнае шматлюднае свята.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Святочнае прывітанне для грэка-каталіцкай парафіі ў г. Берасці: “Слава Ісусу Хрысту! Дарагія Браты, Сёстры, Сябры! Свята святых Заступнікаў вашай Парафіі – святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя – дае нам нагоду прывітаць вас усіх ад імя святаслужыцеляў і вернікаў усёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Постаці святых Пятра і Андрэя - гэта праграма для духовага шляху ўсёй Супольнасці нашай Царквы. Гэта – зразумела – асаблівая праграма для духовага подзвігу Супольнасці грэка-каталіцкай парафіі ў г. Берасці. Пакліканне жыць і чэрпаць з багатай крыніцы трыдыцыі Царквы Усходу і Захаду вы рэалізуеце няспынна і плённа. Гэта дае вам магчымасць асаблівай малітвай абняць і сам горад Берасце і ўсіх яго жыхароў. Няхай Госпад шчодра блаславіць вас на гэтым шляху”.
+++
Ад пачатку аднаўлення душпастырскай дзейнасці грэка-каталіцкая парафія ў Берасці не толькі малілася але і аказвала розныя формы сацыяльнага служэння жыхарам горада і вобласці. Тым больш больным і незразумелым ёсць папярэджанне з боку абласных уладаў за палітычную дзейнасць, якой парафія не праводзіла і не праводзіць. У гэтым кантэксце парафія асэнсоўвае Крыж св. Ап. Пятра і крыж св. Апостала Андрэя.
+++
30.11.2020 – у сам дзень свята – а. Віталя Быстрова, за інкрымінаваны яму удзел у Берасці ў несанкцыянавай акцыі 25.10.2020, прысудзілі ў Івацэвічах да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП.
Святар Віталь Быстроў жыве ў Івацэвічах але не прыпісаны да Івацэвічскай грэка-каталіцкай парафіі. Ён працуе інжынерам у калгасе і нясе сацыяльнае служэнне на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай вобласці. Глыбока здзіўляе, што за ягоную прысутнасць ў Берасці вынеслі папярэджанне парафіі ў Івацэвічах. Гэтая сітуацыя выклікае боль вернікаў і людзей добрай волі. |
30.11.2020
|