НОВАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ ў ПОЛЬШЧЫ
25 лістапада 2020 г. у дзень свята святамучаніка Язафата (Кунцэвіча), архібіскупа Полацкага (паводле юліянскага каляндара), Апостальская Нунцыятура ў Польшчы абвясціла, што Папа Францішак заснаваў новую епархію Ольштынска-Гданьскую Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы з сядзібай у Ольштыне.
Першым яе біскупам прызначаны цяперашні пробашч парафіі Узвышэння св. Крыжа Гасподняга ў г. Валч, і адначасова дэкан Кашаліна - а. д-р Аркадзіюш Траханоўскі.
"Гэта добрая навіна для нашых вернікаў. Біскуп, які пражывае ў Ольштыне, будзе мець непасрэдны кантакт з нашымі святарамі і вернікамі ў Варміі, Мазурыі і Памор'і. Я ўсцешаны гэтым рашэннем Папы Францішка, які станоўча адказаў на душпастырскія патрэбы нашай Царквы ў Польшчы" - адзначыў архібіскуп Яўгеній (Паповіч) - мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) ў Польшчы.
|