Пошук

Каляндар

 


5.05.2022

Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдрыПрэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.


Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

5.05.2022

Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча+ Заўпакойная Літургія ў храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе 6) - у Пятніцу, 6 мая 2022 г. - у 18:30.

 

+Пахавальная св. Імша ў рыма-каталіцкай Архікатэры – у Суботу, 7 мая 2022 г. – у 12:00 гадзін.

5.05.2022

З удзелам арцыбіскупаў у Мінску пройдзе канферэнцыя «Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў»7 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску пройдзе канферэнцыя на тэму «Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў».


Арганізатарам канферэнцыі, у якой возьмуць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, выступае Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

4.05.2022

УШАНУЙМА СВЯТУЮ ПЛАШЧАНІЦУ ХРЫСТА4 траўня – дзень ушанавання святой Плашчаніцы Ісуса Хрыста.


Ужо больш за паўтысячагоддзя, у дзень 4 траўня адзначаецца дзень Ушанавання святой Турынскай Плашчаніцы.

Папа Рымскі Юлій II, 516 гадоў таму - 26 красавіка 1506 г. зацвярдзіў  тэксты святой Імшы і Літургіі гадзінаў (брэвіярыя) на свята ўшанавання гэтай каштоўнай Рэліквіі і звяртаў увагу на сувязь паміж Крыжам і Святой Плашчаніцай.

Свята было прызначанае на 4 траўня, гэта значыць на наступны дзень пасля свята «знаходжання святога Крыжа».

3.05.2022

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у  інтэнцыі міруПадчас сустрэчы з вернікамі на малітве Regina cæli, якая 1 мая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны ва ўмовах вайны.

 

«Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру.

 

Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль — „горада Марыі” — па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і цяпер я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Прыходзяць нават жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей», — сказаў Папа, чые словы перадала Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

3.05.2022

Патрыярх Барталамей І: вайна ва Украіне – ганьба для тых, хто яе пачаў“Тое, што адбываецца ва Украіне – гэта трагедыя, гэта ганьба, якая назаўжды закляймуе тых, хто да гэтага прывёў, тых, хто не пабаяўся Бога”, - такімі вострымі словамі апісаў сітуацыю Патрыярх Канстантынопальскі.

 

“Мы шмат разоў казалі, што вайна – гэта не рашэнне. Яна не павінна быць нават апошнім сродкам. Метадам вырашэння любых спрэчак павінен быць дыялог і толькі дыялог”, - сказаў Барталамей І у інтэрв’ю кіпрскай газеце Kathimerini.

30.04.2022

Пілігрымка мужчын і чуванне моладзі: чым жыве Касцёл ва Украіне падчас вайныВа Украіне, нягледзячы на жахлівую трагедыю вайны, якую перажывае краіна, не згасае рэлігійнае жыццё ў мясцовай супольнасці Касцёла.


У бліжэйшы час у краіне продуць два агульнанацыянальныя рэлігійныя мерапрыемствы: Усеўкраінская пілігрымка мужчын і Усеўкраінскае чуванне моладзі.

 

Першая падзея запланавана на 1 мая, калі ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юзафа, рамесніка.

 

У гэты дзень адбудзецца Другая Усеўкраінская пілігрымка мужчын у санктуарый святога Юзафа ў горадзе Гнівань Вінніцкай вобласці.

30.04.2022

Абрана кіраўніцтва новай Канферэнцыі Біскупаў Цэнтральнай АзііНовазаснаваная Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі абрала сваё кіраўніцтва. Першым старшынёй стаў біскуп Хасэ Луіс Мумбіела Сьера, пастыр дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алматы.

 

На першай пяцідзённай пленарнай асамблеі, якая завяршылася 30 красавіка 2022 года ў сталіцы Казахстана Нурсултане, таксама былі абраны віцэ-старшыня – біскуп Ежы Мацулевіч, апостальскі адміністратар Узбекістана, і генеральны сакратар – біскуп Яўген Зінькоўскі, дапаможны біскуп Карагандзінскай дыяцэзіі.

30.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 01.05.2022.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

26.04.2022

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы зышоў на пенсіюМітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы sui iuris (свайго права) Ян Бабяк SJ зышоў на пенсію.

 

Ватыкан, 25 красавіка 2022: Прэс-цэнтр Святога Пасаду абвясціў сёння, што Святы Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіравання грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіепархіяй (Славакія), прадстаўленую архібіскупам-мітрапалітам Янам Бабякам SJ, і прызначыў біскупа Пятра Руснака, браціслаўскага епарха,  Апостальскім Адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіепархіі.

 

Паводле сайта грэка-каталіцкай епархіі Браціславы


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier