Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЖНІЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча  


Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча+ Заўпакойная Літургія ў храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе 6) - у Пятніцу, 6 мая 2022 г. - у 18:30.

 

+Пахавальная св. Імша ў рыма-каталіцкай Архікатэры – у Суботу, 7 мая 2022 г. – у 12:00 гадзін.

 

+ + +

 

Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч.

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі.

18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савету і стаў фактычна першым лідарам незалежнай Беларусі, якая ў той час была парламенцкай рэспублікай.

Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) ў Мінску.


5.05.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier