Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру
«Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру.
Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль — „горада Марыі” — па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і цяпер я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Прыходзяць нават жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей», — сказаў Папа, чые словы перадала Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
«І ў той час як мы з’яўляемся сведкамі жудаснага заняпаду чалавецтва, я пытаюся, разам з мноствам людзей, ахопленых трывогай: ці сапраўды адбываецца пошук міру; ці ёсць жаданне пазбегнуць далейшай ваеннай і слоўнай эскалацыі; ці робіцца ўсё магчымае для таго, каб змоўкла зброя? Прашу вас не скарацца перад логікай насілля, вычварнай спіраллю ўзбраенняў.
Ступім на шлях дыялогу і міру! Памолімся за гэта», — запрасіў Папа Францішак, пасля чаго на ватыканскай плошчы запанавала малітоўная цішыня.
Паводле Catholic.by |
|
3.05.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
