Пошук

Каляндар

 

Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдры  


Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдрыПрэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.


Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

  • 10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
  • 12.00 — пахавальная Святая Імша.

Станіслаў Шушкевіч — вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Адышоў у вечнасць 3 мая з-за ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання.


Вечны адпачынак дай яму, Пане…

 

Паводле Catholic.by


5.05.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier