Пошук

Каляндар

 


29.06.2022

АРХІБІСКУП ЮЗАФ АТРЫМАЎ МІТРАПАЛІЧЫ ПАЛІЙ АД ПАПЫ ФРАНЦІШКА29 чэрвеня 2022 г. - ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла, Апякуноў Рымскай Царквы - Яго Святасць Папа Францішак уручыў палій (pallium - форма амафора, які ў Рыма-каталіцкай Царкве носяць мітрапаліты) 44 новым мітрапалітам з усяго свету. Сярод іх мітрапаліт мінска-магілёўскі Архібіскуп Юзаф Станеўскі. 


Віншуем Мітрапаліта Юзафа: Ad multos annos prosperos! - На многія і шчасныя леты!

28.06.2022

Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Антэ Ёзіч адзначае 30-годдзе з дня прэзбітарскай хіратанііГрэка-католікі Беларусі шчыра віншуюць Уладыку Архібіскупа.

 
Антэ Ёзіч атрымаў прэзбітарскую хіратанію 28 чэрвеня 1992 года ў г. Спліт з рук Архібіскупа Антэ Юрыча.

Малітву аб Божым блаславенні для служэння Прадстаўніка Папы Францішка ў Беларусі ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у Лідзе 26 чэрвеня ды ў Івацэвічах 27 чэрвеня.    

              
28 чэрвеня 2022 г. грэка-католікі Мінска моляцця за Апостальскага нунцыя Архібіскупа Антэ на Боскай Літургіі ў 18:30, у Чырвоным касцёле - у ніжнім храме. Літургію ўзначаліць протапрэзбітар Цэнтральнага протапрэзбітарату - а. Андрэй Абламейка.

27.06.2022

На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 27-28 чэрвеняБеларускія грэка-католікі традыцыйна карыстаюцца тэкстам

Акафіста святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны.

27.06.2022

27 чэрвеня - дзень ушанавання Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі27 чэрвеня ў Рыме свята Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

 

Гэта свята адзначаецца і ў Беларусі. Гэта свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску (зав. Снежны, д. 7). Молімся за настаяцеля ды вернікаў гэтай Мінскай парафіі.

26.06.2022
На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 26 чэрвеня

Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу 

– з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны.

23.06.2022

У гадавіну пачатку Вялікай айчыннай вайны мітрапаліт Юзаф Станеўскі маліўся за ўсіх палеглых22 чэрвеня, у 81-ю гадавіну пачатку Вялікай айчыннай вайны, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску, дзе памаліўся за ўсіх палеглых.


Адмысловае набажэнства ў дзень пачатку Вялікай айчыннай вайны адбылося па просьбе дзяржаўных уладаў.

 

Апоўдні арцыбіскуп Станеўскі ў суправаджэнні пробашча сталічнай парафіі святога Сымона і святой Алены ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка скіраваўся да Звана Нагасакі, усталяванага на прыкасцёльным цвінтары, і ўласнаручна ўдарыў антываенны набат супраць усіх войнаў, што і сёння раздзіраюць чалавецтва.

23.06.2022

На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 23-24-25 чэрвеняАкафіст святым апосталам Пятру і Паўлу 

– з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны.

23.06.2022

21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава22 чэрвеня 2022 г. споўнілася 19 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у аўторак - 21 чэрвеня 2022 г., вернікі маліліся на магіле Васіля, што на Ўсходніх могілках.

 

Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду - 22 чэрвеня у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, з якой святой памяці Васіль Быкаў быў звязаны ў апошнія гады свайго жыцця.

 

Малітоўны ўспамін народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 22 чэрвеня набыў асаблівае, сімвалічнае значэнне.

 

Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля

і ўчыні яму вечную памяць”.

22.06.2022

Загінулым у час ВАВ жыхарам Беларусі - Вечная памяць!22 чэрвеня - Дзень усенароднай  памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду Беларускага Народа.


Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея да протапрэзбітараў грэка-каталіцкіх парафій.

22.06.2022

У Рыме распачынаецца Дясятая Сусветная сустрэча сем’яў22 чэрвеня ў Рыме распачыянаецца Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў, якая праходзіць на тэму: «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці».

 

У сустрэчы бярэ ўдзел таксама дэлегацыя з Беларусі, у склад якой уваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Ліля Кобзікі.

 

Узначальвае беларускую дэлегацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier