Пошук

Каляндар

 

21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава  


21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава22 чэрвеня 2022 г. споўнілася 19 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у аўторак - 21 чэрвеня 2022 г., вернікі маліліся на магіле Васіля, што на Ўсходніх могілках.

 

Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду - 22 чэрвеня у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, з якой святой памяці Васіль Быкаў быў звязаны ў апошнія гады свайго жыцця.

 

Малітоўны ўспамін народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 22 чэрвеня набыў асаблівае, сімвалічнае значэнне.

 

Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля

і ўчыні яму вечную памяць”.


+ + +

 

Васіль Уладзіміравіч Бы́каў (*19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён, +22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Мінскі раён).

“Большасць твораў Васіля — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця”.


23.06.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier