22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду Беларускага Народа.
Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея да протапрэзбітараў грэка-каталіцкіх парафій.
Шаноўныя Айцы Протапрэзбітары!
Дзякуем вам, што ў мінулыя дні - асабліва 21 і 22 чэрвеня - вы паклапаціліся, каб вернікі ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях па ўсёй Беларусі мелі магчымасць духоўнага разважання і малітвы за супакой загінулых суграмадзянаў Беларусі ў драматычны час ВАВ.
Асаблівая ўдзячнасць тым вернікам-пілігрымам, што ў гэтыя дні наведалі Бабровічы, Брэст, Навумавічы (Форт №2), Альберцін - Слонім, Росіцу, Хатынь...
Сімвалічны характар мела памінальная малітва сёння (22.06.22) у 12:00 гадзін - у капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.
Наша малітоўная памяць накіраваная на светлую постаць грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча - пакутніка замучанага ў Мінску 6.01.1943 г. ў нацысцкай турме СД і пахаванага на нямецкіх могілках (сёння неіснуючых), на тэрыторыі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) у Фрунзенскім раёне.
Вельмі больна, што капліца на зав. Снежным д. 7 закрыта і вернікі не могуць там жа - як ў мінулыя гады - узгадаць свайго іерарха-пакутніца, ахвяру нацысцкага генацыду.
Прашу вас у бліжайшыя дні - асабліва ў пятніцу і суботу (дні памінання памерлых) - працягнуць "малітоўны ўспамін".
Усім загінулым у час ВАВ жыхарам Беларусі - учыні, Госпадзе, Вечную памяць!
+архімандрыт Сяргей (Гаек), Апост. віз.
Мінск, 22.06.2022