Пошук

Каляндар

 


10.09.2022

НАПЯРЭДАДНІ АПОСТАЛЬСКАГА ВІЗІТУ ПАПЫ ФРАНЦІШКА Ў КАЗАХСТАНУ парафіях і супольнасцях грэка-католікаў Беларусі працягваецца навэна (дзевятніца) малітвы, якой вернікі суправаджаюць Папу як "Пасланніка міру і братэрства".


Гэта духоўная акцыя спрыяе сустрэчы вернікаў розных канфесій і рэлігій, асабліва хрысціянаў, юдэяў і мусульманаў.
Гэта, так сама, нагода да супольнага чытання і асэнсавання энцыклікі Папы Францішка "Fratelli tutti".

7.09.2022
Кардынал Марэнга: вялікія чаканні ад візіту Папы ў КазахстанАпостальскі прэфект Улан-Батара ў Манголіі цалкам упэўнены, што візіт Святога Айца ў Казахстан стане важным этапам у жыцці Касцёла ў гэтай краіне і ва ўсім рэгіёне.

 

Кардынал Джордыжа Марэнга лічыць, што ў Казахстане існуе цудоўная традыцыя аб’яднання людзей і развіцця ўсведамлення важнасці міра, згоды і ўзаемапавагі. “На гэтым фоне візіт Папы можа трапіць да добрую глебу і стаць добрым прыкладам плённага супрацоўніцтва для ўсіх”, - сказаў ён, нагадваючы, што Францішак вядомы як прыхільнік гарманічнага суіснавання розных людзей і рэлігій.

6.09.2022

На Магілёўшчыне з удзелам іерархаў адзначылі фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай4 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне адсвяткавалі адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай — Бялыніцкі фэст.

 

Урачыстасці ў горадзе, дзе калісьці знаходзіўся адзін з найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай, сёлета ўпершыню ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

 

Ва ўрачыстасцях узяў удзел таксама Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў.

2.09.2022

Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім нунцыем у БеларусіЗала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.

 

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

 

Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ў Харватыі, прыбыў 11 кастрычніка таго ж года.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

1.09.2022

Святы Пасад: Папа бароніць жыццё, не займае палітычнай пазіцыіСвяты Пасад выступіў з заявай, якая стала адказам на палеміку вакол словаў Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі 24 жніўня адносна нападу, у выніку якога загінула Дар’я Дугіна. Яны выклікалі бурную рэакцыю ва Украіне.


Папа гаворыць як пастыр, які абараняе чалавечае жыццё, а не як палітык — і менавіта такое прачытанне яго шматлікіх выступленняў аб вайне ва Украіне з’яўляецца правільным. Гэта — асноўны пасыл тэксту, як зазначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

27.08.2022
Кардынал Кох: у Цэркваў няма адзінага бачання мэты экуменізму“У нас па-ранейшаму няма адзінага бачання адносна мэты экуменізму”, – сцвердзіў кардынал Курх Кох.

 

У інтэрв’ю для газеты Badisches Tagblatt перад 11-й Пленарнай асамблеяй Сусветнай рады Цэркваў (WCC), якая будзе праходзіць у нямецкім Карлсруэ з 31 жніўня па 8 верасня 2022 года, іерарх патлумачыў, што “кожная Царква мае ўласную ідэю адзінства сваёй Царквы і таму мае спакусу прымяніць гэтае бачанне таксама ў мэтах экуменізму”.

24.08.2022
Апублікаваны лагатып папскага падарожжа ў Казахстан23 жніўня 2022 года Святы Пасад апублікаваў лагатып папскага падарожжа ў Казахстан. 13-15 верасня 2022 года Францішак наведае Нур-Султан, дзе прыме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій.

 

“На лагатыпе змешчаны голуб з аліўкавай галінкай. Крылы намаляваны ў выглядзе двух складзеных рук, якія сімвалізуюць крылы пасланнікаў міру і адзінства. Сэрца ўнутры крылаў сімвалізуе любоў, плён узаемаразумення, супрацоўніцтва і дыялогу. Аліўкавая галінка стылізавана традыцыйным казахскім арнаментам”, - тлумачыцца ў паведамленні Святога Пасаду.

23.08.2022

 У Маладзечне з удзелам прадстаўнікоў Касцёла і Царквы прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі20–21 жніўня ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, перэгрынацыя якіх ужо другі год адбываецца па парафіях нашай краіны.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, маладзечанскае каталіцкае духавенства і прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы.

22.08.2022

Каштоўны знак духоўнай салідарнасці22 жніўня ў каляндары Рыма-каталіцкай Царквы: дзень ушанавання (успамін - memoria) Найсвяцейшай Дзевы Марыі - Каралевы.

 

У гэты дзень ушаноўваюцца цудадзейныя Абразы Багародзіцы ў Браславе і Лагішыне. [Святочныя ўрачыстасці прайшлі раней].

 

У каляндары БГКЦ сёння (22.08.22) ўшанаванне Браслаўскай Іконы Багародзіцы.

17.08.2022

У Гродзенскай дыяцэзіі распачалася падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя вяртання цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай13 жніўня ў Барунах (Ашмянскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) распачалася духоўная падрыхтоўка ў межах святкавання юбілею 100-годдзя вяртання славутага ласкамі барунскага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.


Як адзначаецца на партале Grodnensis.by, у далёкім 1922 годзе адбылася падзея, якая ўсхвалявала і моцна ўсцешыла вернікаў: пасля працяглай вымушанай вандроўкі, якая доўжылася больш за 80 гадоў, у барунскі касцёл вярнуўся цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier