Пошук

Каляндар

 

Кардынал Марэнга: вялікія чаканні ад візіту Папы ў Казахстан  


Кардынал Марэнга: вялікія чаканні ад візіту Папы ў КазахстанАпостальскі прэфект Улан-Батара ў Манголіі цалкам упэўнены, што візіт Святога Айца ў Казахстан стане важным этапам у жыцці Касцёла ў гэтай краіне і ва ўсім рэгіёне.

 

Кардынал Джордыжа Марэнга лічыць, што ў Казахстане існуе цудоўная традыцыя аб’яднання людзей і развіцця ўсведамлення важнасці міра, згоды і ўзаемапавагі. “На гэтым фоне візіт Папы можа трапіць да добрую глебу і стаць добрым прыкладам плённага супрацоўніцтва для ўсіх”, - сказаў ён, нагадваючы, што Францішак вядомы як прыхільнік гарманічнага суіснавання розных людзей і рэлігій.

 

Гаворачы пра заснаваную ў 2021 годзе Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі, у якую ўваходзяць іерархі з Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Туркменістана і Таджыкістана, кардынал Марэнга выказаў надзею на тое, што новая структура зможа паспрыяць развіццю Каталіцкага Касцёла, які ў гэтым рэгіёне з’яўляецца меншасцю.

 

“Маю надзею, што з дапамогай і ў еднасці ў гэтай Канферэнцыяй Біскупаў, мы зможам выпрацаваць супольныя стратэгіі і зрабіць супрацоўніцтва біскупаў больш плённым, каб па-сапраўднаму прыносіць шмат дабра ў месцах нашай дзейнасці”, - прыводзіць словы іерарха інфармацыйнае агенцтва KAI.


Францішак наведае Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, каб прыняць удзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у Нур-Султане. Форум быў заснаваны ў 2003 годзе тагачасным прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


7.09.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier