Пошук

Каляндар

 

Святы Пасад: Папа бароніць жыццё, не займае палітычнай пазіцыі  


Святы Пасад: Папа бароніць жыццё, не займае палітычнай пазіцыіСвяты Пасад выступіў з заявай, якая стала адказам на палеміку вакол словаў Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі 24 жніўня адносна нападу, у выніку якога загінула Дар’я Дугіна. Яны выклікалі бурную рэакцыю ва Украіне.


Папа гаворыць як пастыр, які абараняе чалавечае жыццё, а не як палітык — і менавіта такое прачытанне яго шматлікіх выступленняў аб вайне ва Украіне з’яўляецца правільным. Гэта — асноўны пасыл тэксту, як зазначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

«Святы Айцец Францішак і яго супрацоўнікі шмат разоў выступалі ў кантэксце вайны ва Украіне. Яны ставяць сваёй асноўнай мэтай запрашэнне душпастыраў і вернікаў да малітвы, а ўсіх людзей добрай волі — да салідарнасці і намаганняў па ўсталяванні міру»,— гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.

 

«Неаднаразова, таксама і ў апошнія дні, узнікала грамадская дыскусія наконт палітычнага значэння такіх выступленняў. У сувязі з гэтым хочам паўтарыць, што словы Святога Айца па гэтым драматычным пытанні павінны разглядацца як голас, узняты ў абарону чалавечага жыцця і звязаных з ім каштоўнасцяў, а не як палітычная пазіцыя», — працягваюць аўтары.

 

«Што датычыцца шырокамаштабнай вайны ва Украіне, распачатай Расійскай Федэрацыяй, выступленні Святога Айца Францішка ясна і адназначна асуджаюць яе як маральна несправядлівую, непрымальную, варварскую, бессэнсоўную, агідную і святатацкую»,— заключаецца ў заяве Святога Пасаду.

 

Паводле Catholic.by


1.09.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier