Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
НАПЯРЭДАДНІ АПОСТАЛЬСКАГА ВІЗІТУ ПАПЫ ФРАНЦІШКА Ў КАЗАХСТАН
Гэта духоўная акцыя спрыяе сустрэчы вернікаў розных канфесій і рэлігій, асабліва хрысціянаў, юдэяў і мусульманаў.
+++ МАЛІТВА ДА СТВАРЫЦЕЛЯ (Fratelli tutti, 287)
Пане і Ойча чалавечага роду, які стварыў усіх людзей з роўнай годнасцю, Заахвоць нас да стварэння больш здаровых грамадстваў і больш годнага свету, без голаду, беднасці, насілля і войнаў.
Няхай нашыя сэрцы адкрыюцца для ўсіх людзей і народаў зямлі, каб распазнаць дабро і прыгажосць, якія Ты пасеяў у кожным з іх, каб умацаваць повязі еднасці, супольных праектаў і агульных надзей. Амэн.
ЭКУМЕНІЧНАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ МАЛІТВА
Божа наш, Тройца любові, з глыбокай камуніі Твайго боскага ўнутранага жыцця разлі сярод нас раку братняй любові.
Дай нам такую любоў, якая адлюстроўвалася ў чынах Езуса, у Яго назарэтанскай сям’і і ў ранняй хрысціянскай супольнасці.
Дай нам, хрысціянам, жыць Евангеллем і распазнаваць Хрыста ў кожным чалавеку, каб убачыць Яго ўкрыжаваным у цярпеннях пакінутых і забытых гэтага свету і ўваскрослым у кожным браце, які паўстае.
Прыйдзі, Дух Святы, пакажы нам сваю прыгажосць, адлюстраваную ва ўсіх народах зямлі, каб адкрыць, што кожны важны, што ўсе патрэбныя і з’яўляюцца рознымі тварамі аднаго чалавецтва, якое любіць Бог. Амэн.
Францішак, у Асізі, пры гробе св. Францішка, 3 кастрычніка 2020 г. у вігілію свята Бедачыны, у восьмы год майго Пантыфікату. |
10.09.2022
|