Пошук

Каляндар

 

Каштоўны знак духоўнай салідарнасці  


Каштоўны знак духоўнай салідарнасці22 жніўня ў каляндары Рыма-каталіцкай Царквы: дзень ушанавання (успамін - memoria) Найсвяцейшай Дзевы Марыі - Каралевы.

 

У гэты дзень ушаноўваюцца цудадзейныя Абразы Багародзіцы ў Браславе і Лагішыне. [Святочныя ўрачыстасці прайшлі раней].

 

У каляндары БГКЦ сёння (22.08.22) ўшанаванне Браслаўскай Іконы Багародзіцы.

 

"Усім святарам, дыяканам, вернікам, якія на працягу мінулых тыдняў (ліпеня і жніўня) - разам з братамі рыма-католікамі - прынялі ўдзел у святочным ушанаванні Багародзіцы (Будслаў, Тракелі, Гудагаі, Лагішын, Браслаў) дзякуем за каштоўны знак духоўнай салідарнасці ды жадаем асаблівай апекі Найсвятой Маці Хрыста - у перспектыве ўжо блізкага Пачатку новага царкоўнага года (1 верасня)."

 

З малітвай і пастырскім  блаславеннем.

+Архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар БГКЦ.


22.08.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier