У суботу, 18 сакавіка 2023 года, Першаіерарх Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў храм у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
Будзь міласцівы да мяне, грэшнага – тэма пакаяннага набажэнства ў рамках ініцыятывы 24 гадзіны для Пана, якое ўвечары 17 сакавіка 2023 года ўзначаліў Папа.
Велікапосная акцыя прайшла ў рымскім касцёле Санта-Марыя-дэле-Грацые-аль-Трыумфале. У сваёй гаміліі Папа нагадаў словы апостала Паўла з евангельскага ўрыўка, які прагучаў падчас набажэнства: Што было для мяне набыткам, тое дзеля Хрыста я палічыў стратай (Філ 3, 7). Гаворка ідзе не аб матэрыяльных выгодах, а аб рэлігійных багаццях, - адзначыў Святы Айцец, дадаючы, што святы Павел удакладніў: Я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста.
Бог ёсць любоў – тэма трэцяга велікапоснага казання, з якім прапаведнік Папскага дома звярнуўся да Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі 17 сакавіка 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.
Трэцяе казанне будзе цалкам прысвечана Богу, - абвясціў кардынал Раньера Канталамеса, дадаючы, што тэалогія, альбо вучэнне пра Бога, не можа заставацца ў баку ад Сінода, як і ад любога іншага важнага моманту ў жыцці Касцёла. “Без тэалогіі вера лёгка пераўтварылася б у мёртвае паўтарэнне, ёй не хапала б галоўнага інструмента для інкультурацыі”, - лічыць прапаведнік.
Велікапосная акцыя сёлета адбудзецца пад дэвізам: “Будзь міласцівы да мяне, грэшнага” (Лк 18,13). Яна носіць агульнацаркоўны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка 2023 года.
У рамках ініцыятывы многія храмы будуць адкрытымі увечары (або не будуць закрывацца на ноч), даючы вернікам выключную магчымасць належна падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Госпада, прыступіўшы да сакрамэнту споведзі ў кантэксце даўжэйшай малітвы.
Дзесяць гадоў таму – 13 сакавіка 2013 года – 77-гадовы кардынал Хорхэ Марыа Бэрголіа, аргентынскі езуіт і нашчадак італьянскіх эмігрантаў, быў абраны 265-м Наступнікам святога Пятра.
Гэта дзесяцігоддзе было яскрава пазначана рэформай Касцёла ў місійным ключы. Важнай вяхой пантыфікату стала выданне ў 2022 годзе новай Апостальскай канстытуцый аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium. Сама назва дакумента, якая перакладаецца як Абвяшчайце Евангелле, кажа, што мэта рэформы – надаць усім ватыканскім структурам місійны характар.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч і Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.
Святы Айцец выказаў падзяку за малітву і віншаванні, якія атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў і людзей з розных куткоў планеты ў дзясятую гадавіну яго абрання Біскупам Рыма.
У Ватыкане не было спецыяльных святочных сустрэч з нагоды юбілею, за выключэннем прыватнай малітвы Пантыфіка з яго бліжэйшымі супрацоўнікамі. Раніцай 13 сакавіка 2023 года ён узначаліў літургію ў Доме святой Марты, у якой бралі ўдзел кардыналы, якія пражываюць у Рыме, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на цыкл лекцый, які пазнаёміць з найбольш важнымі вехамі гісторыі хрысціянства ў X – XX стст. на беларускіх землях.
На лекцыях прапануем даведацца пра:
пропаведзь хрысціянства за тысячу гадоў на нашых землях;
шматлікія помнікі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства,
асаблівасці розных канфесій;
рэдкія архіўныя здымкі;
вядомых асобаў у гісторыі хрысціянства Беларусі.
Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця гісторыі хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.