Пошук

Каляндар

 

Папа ўдзячны за малітву і віншаванні з юбілеем пантыфікату  


Папа ўдзячны за малітву і віншаванні з юбілеем пантыфікатуСвяты Айцец выказаў падзяку за малітву і віншаванні, якія атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў і людзей з розных куткоў планеты ў дзясятую гадавіну яго абрання Біскупам Рыма.

 

У Ватыкане не было спецыяльных святочных сустрэч з нагоды юбілею, за выключэннем прыватнай малітвы Пантыфіка з яго бліжэйшымі супрацоўнікамі. Раніцай 13 сакавіка 2023 года ён узначаліў літургію ў Доме святой Марты, у якой бралі ўдзел кардыналы, якія пражываюць у Рыме, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

 

Папа падзякаваў за малітву і віншаванні ў кароткім паведамленні на сваім акаўнце ў Twitter. “Дзякую за тое, што суправаджаеце мяне сваімі малітвамі. Прашу вас, працягвайце рабіць гэта”, - напісаў ён.

 

Хорхэ Марыа Бэрголіа быў абраны 265-м Наступнікам святога Пятра 13 сакавіка 2013 года. Па традыцыі дзень абрання Пантыфіка з’яўляецца святочным у Ватыкане.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


15.03.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier