Пошук

Каляндар

 

Паведамленне з 86-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  


Паведамленне з 86-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у БеларусіУ пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч і Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

 

Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB прадставіў вынікі працы Еўрапейскай кантынентальнай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая праходзіла ў лютым у Празе (Чэхія).

 

Біскупы прызначылі прадстаўніка Касцёла ў Беларусі для удзелу ў чарговым этапе Сіноду, які пройдзе ўвосень у Рыме. Ім стаў біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.

 

Была абмеркавана праграма святкавання ў 2023 годзе 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Біскупы абмеркавалі прапановы правядзення канферэнцый у каталіцкіх навучальных установах на тэму сёлетняга пастырскага года, які ў мясцовым Касцёле праходзіць на тэму: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».

 

Удзельнікамі пасяджэння былі абмеркаваныя пытанні адносна ўдзелу прадстаўнікоў Касцёла ў Беларусі ў Сусветных днях моладзі, якія з 1 па 6 жніўня 2023 года пройдуць у Лісабоне (Партугалія).

 

На пасяджэння былі разгледжаныя таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.

 

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

 

Мінск, 15 сакавіка 2023 г.


Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

 

Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар

 

Паводле Catholic.by


16.03.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier