Духоўная акцыя «24 гадзіны для Госпада» 17-18 сакавіка 2023
Велікапосная акцыя сёлета адбудзецца пад дэвізам: “Будзь міласцівы да мяне, грэшнага” (Лк 18,13). Яна носіць агульнацаркоўны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка 2023 года.
У рамках ініцыятывы многія храмы будуць адкрытымі увечары (або не будуць закрывацца на ноч), даючы вернікам выключную магчымасць належна падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Госпада, прыступіўшы да сакрамэнту споведзі ў кантэксце даўжэйшай малітвы.
Папа Францішак узначаліць пакаяннае набажэнства - у рамках ініцыятывы «24 гадзіны для Госпада» - якое пройдзе ў рымскім касцёле Santa Maria delle Grazie al Trionfale ( набажэнства распачнецца ў 16:30).
Вернікаў г. Мінска запрашаем да ўдзелу ў Службах увечары 17 сакавіка 2023:
храм душпастырскага Цэнтра Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - гадз. 18:30;
храм парафіяльнага Цэнтра Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны д. 7) - гадз. 18:30
|