Пошук

Каляндар

 


2.03.2010
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта ХVI на Вялікі пост 2010 года
«Справядлівасць Божая з’явілася праз веру ў Езуса Хрыста»
(пар. Рым 3, 21–22).


Дарагія браты і сёстры!
Кожны год з нагоды Вялікага посту Касцёл запрашае нас да шчырага перагляду нашага жыцця ў святле евангельскага вучэння. У гэтым годзе я хацеў бы прапанаваць вам некалькі разважанняў на тэму справядлівасці, пачынаючы са сцвярджэння святога Паўла: «Справядлівасць Божая з’явілася праз веру ў Езуса Хрыста» (пар. Рым 3, 21-22).
1.03.2010
МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІШматгадовы душпастыр разьвітаўся з вернікамі

У нядзелю 28 лютага 2010 г. шматгадовы душпастыр менскай грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі – а. Казімір Ляховіч разьвітаўся з вернікамі.

Ад 4 лютага 2010 г. ён афіцыйна служыць на роднай Гарадзеншчыне, у парафіі лацінскага абраду ў Індуры.

Айцец Казімір аб 11-й гадзіне ўзначаліў Боскую Літургію у ніжнім храме Чырвонага касьцёла, дзе традыцыйна праходзяць нядзельныя службы Парафіі. Яму саслужылі Протапрэзьбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканату а. Яўген Усошын і адміністратар Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Пахом (Кавалёў).
1.03.2010
Ушанаваньне Наваградзкіх МучаніцаўВелікапосная пілігрымка напярэдадні 10-годдзя Бэатыфікацыі

28 лютага 2010 г., у другую нядзелю Вялікага Посту група грэка-каталіцкіх вернікаў з Ліды і Наваградка зьдзейсьніла пілігрымку да мошчаў Блаславёных Мучаніцаў Сёстраў-Назаратанак, што захоўваюцца ў фарным касьцёле ў Наваградку.
Пілігрымку ўзначаліў душпастыр Лідчыны і Наваградчыны а. Андрэй Буйніч.
Да малітвы пілігрымаў далучыліся Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і прадстаўнікі грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах.

Пілігрымка праходзіла напярэдадні 10-годдзя Бэатыфікацыі Наваградзкіх Мучаніцаў, якая мела месца 5 сакавіка 2000 г. у Рыме.

Гэтая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Наваградак, да месца мучаніцтва Блаславёных Манахіняў, адбылася ў рамках Году Сьвятарства з малітвай за сьвятароў, манахаў і манахіняў нашай Царквы і асабліва за пакліканьні да сьвятарскага і манаскага служэньня.

“Мошчы Блаславёных манахіняў-мучаніцаў спачываюць у гэтым старажытным храме побач алтара Навагрудзкай Іконы Маці Божай. Малітвы Багародзіцы і гераічны подзьвіг любові Блаславёных Мучаніцаў няхай ўзмацняюць усіх нас ў любові да Бога, да Царквы і нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны,” – зазначыў Архімандрыт Сяргей.
24.02.2010
Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньняСёньня, 24 лютага 2010 г., парафіянін нашай парафіі Праведнага Язэпа, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адзначае свой 75-ы дзень нараджэньня.
Няма напэўна аніводнага беларуса, беларуска- ці рускамоўнага, які б ня ведаў яго імя, які б не называў яго “дзядзькай Рыгорам”, які б не мог працытаваць хаця б аднаго маленькага радка з ягоных вершаў. Ягоная духоўная паэзія ў асаблівы спосаб важная для нас, хрысьціянаў, католікаў і праваслаўных, бо, прасякнутая шчыра духам еднасьці, яднае адных з другімі, зьяўляючыся мастом між Усходам і Захадам.

На жаль свой юбілей дзядзька Рыгор сустракае ў лякарні, таму сёньня, ў дзень ягонага нараджэньня, падчас Літургіі Раней Асьвячаных Дароў у ягонай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6, ст. м. Аўтазаводзкая) усе нашыя парафіяне будуць узносіць да Бога малітвы за ягонае выздараўленьне і ўмацаваньне на жыцьцёвым шляху.
23.02.2010
Каталіцкія скаўты з усяе Беларусі сустрэліся ў Лынтупах22 лютага 2010 г. у парафіі Сьвятога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбылася сустрэча парафіяльных груп каталіцкіх скаўтаў FSE з усёй Беларусі. У гэты дзень, у гадавіну нараджэньня заснавальніка скаўцкага руху Роберта Бадэн-Поўэла, ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень братэрскай думкі і праходзяць сустрэчы ў скаўцкіх сем’ях.
23.02.2010
Успамін Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі 1943 г.У суботу, 20 лютага 2010 г., у Росіцы (Верхнядзьвінскі раён) прайшлі штогадовыя ўрачыстасьці ўспаміну Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі трагічнага лютага 1943 году.

Штогод у рамках гэтых урачыстасьцяў вернікі ўспамінаюць у малітве разам з Блаславёнымі сьвятарамі-мучанікамі Юрыем Кашырам і Антонам Ляшчэвічам, таксама 1526 іншых ахвяраў, спаленых фашысцкімі карнікамі 16-18 лютага 1943 году.
20.02.2010
120 год з дня нараджэньня айца Язэпа ГэрмановічаСёньня - 20 лютага 2010 г. спаўняецца 120 год з дня нараджэньня айца Язэпа Гэрмановіча (літаратурны псэўданім Вінцук Адважны), беларускага каталіцкага сьвятара-марыяніна, які шмат гадоў працаваў для Царквы і Беларусі.
Нястомны працаўнік на ніве Хрыстовай ён сьведчыў пра Госпада у многіх кутках зямное кулі: на Беларусі дзе быў узгадаваны ў Друі і Вільні, ва Ўсходняй Місіі ў далёкай Манджурыі ў душпастырскім подзьвігу і ў сталінскіх лагерах Сібіры ў подзівігу вызнаўцы; ў канцы жыцьця ў Лёндане ў працы для беларусаў на чужыне.
14.02.2010
Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўМіжнародная канферэнцыя ў Сандаміры

13 лютага 2010 г. у гістарычным горадзе Сандамір, у паўднёвай Польшчы, прайшла міжнародная канферэнцыя багасловаў і кананістаў (сьпецыялістаў у галіне царкоўнага права), якая насіла назву: “Sacri canones – 20 гадоў досьведу”.

Канферэнцыя была арганізаваная Біскупам Сандамірскай дыяцэзіі Ўладыкам Крыштофам Ніткевічам і кафедрай Права Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэта. Яна адбывалася з нагоды 20-годдзя абвяшчэньня Слугой Божым Сьвятым Айцом Янам Паўлам ІІ-ім г.зв. канстытуцыі “Sacri canones”, якой ён уводзіў у жыцьцё Каталіцкай Царквы Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў.
Канферэнцыя ўваходзіла ў праграму г.зв. Кірыла-Мятодзіеўскіх Сандамірскіх Сустрэчаў (14 лютага ў календары лацінскага абраду прыпадае ўспамін сьвятых Кірылы і Мятода, Апекуноў Еўропы).
14.02.2010
Хрыстос Уседзяржыцель 16 ст Успенская царква (1654) у в. Быцень Брэсткай вобл. Дошка, яечная тэмпера.Хрыстос Уседзяржыцель 16 ст Успенская царква (1654) у в. Быцень Брэсткай вобл. Дошка, яечная тэмпера.Грэка-католікі г. Менска пачынаюць Вялікі Пост 2010 г. паводле наступнага раскладу:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа

(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

15 лютага 2010 г., Панядзелак, Пачатак Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага

16 лютага 2010 г., Аўторак першага тыдня Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага

17 лютага 2010 г., Серада першага тыдня Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага

18 лютага 2010 г., Чацьвер першага тыдня Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага
11.02.2010
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на пачатак Вялікага Посту 2010 годуВялікапоснае вандраваньне, якое прапануюць нам сьпевы Поснай Трыёдзі прадугледжвае неабходнасьць падрыхтоўкі. На першай вячэрні Вялікага посту ў Сырную нядзелю ўвечары чуем у сьпевах вершапесьні пра тое, што, каб пасьпяхова пераплысьці вялікае мора посту, трэба адкласьці ўчынкі цемры і апрануцца ў сьветлую вопратку. Гэтая падрыхтоўка патрабуе ад нас ня толькі высілку нашай волі ў змаганьні з сваімі дрэннымі схільнасьцямі і грахамі, але і высілку нашага розуму, каб спасьцігнуць дзе ёсьць воля Божая для нас і вызначыць тыя ўчынкі цемры, якія нам трэба адкінуць.
У гэтых высілках мы, як верныя дзеці Царквы, зьвяртаемся да Сьвятога Пісьма і царкоўнага Пераданьня і карыстаемся аўтэнтычнай царкоўнай інтэрпрытацыяй іх – Катэхізісам.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier