Пошук

Каляндар

 

120 год з дня нараджэньня айца Язэпа Гэрмановіча  


120 год з дня нараджэньня айца Язэпа ГэрмановічаСёньня - 20 лютага 2010 г. спаўняецца 120 год з дня нараджэньня айца Язэпа Гэрмановіча (літаратурны псэўданім Вінцук Адважны), беларускага каталіцкага сьвятара-марыяніна, які шмат гадоў працаваў для Царквы і Беларусі.
Нястомны працаўнік на ніве Хрыстовай ён сьведчыў пра Госпада у многіх кутках зямное кулі: на Беларусі дзе быў узгадаваны ў Друі і Вільні, ва Ўсходняй Місіі ў далёкай Манджурыі ў душпастырскім подзьвігу і ў сталінскіх лагерах Сібіры ў подзівігу вызнаўцы; ў канцы жыцьця ў Лёндане ў працы для беларусаў на чужыне.

120 год з дня нараджэньня айца Язэпа ГэрмановічаАйцец Язэп заслужыўся і для беларускай культуры будучы таленавітым літаратарам а таксама перакладчыкам духоўнай паэзіі Псальмаў на беларускую мову.
Ён зьяўляецца аўтарам вядомай кнігі ўспамінаў “Кітай, Сібір, Масква” пра савецкія лагеры.

120 год з дня нараджэньня айца Язэпа ГэрмановічаБольш поўную біяграфію а. Язэпа глядзіце тут: http://svjazep.org/index.php?do=static&page=germanovich

Менскія грэка-католікі малітоўна згадаюць памяць айца Язэпа заўтра, 21 лютага 2010 г. ў рамках Боскай Літургіі а 18:00 гадз. ў Чырвоным касьцёле (дольны храм).

У гэты дзень, у першую нядзелю Вялікага Посту традыцыйна адзначаецца “Нядзеля Артадоксіі” – праўдзівага пакланеньня, слаўленьня Бога.
У Царкве Атрадоксіі не можа быць без Артапраксіі – праўдзівага дзеяньня паводле Слова Божага.
Айцец Язэп Гэрмановіч усім сваім жыцьцём засьведчыў вернасьць Евангельлю і ажыцьцяўленьню яго сваім жыцьцём і дзейнасьцю.

* * *

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі ў Менску плянуе вечар прысьвечаны памяці а. Язэпа Гэрмановіча – 19 сакавіка 2010 г. у 19:00 гадз. у нашым Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).

20.02.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier