Пошук

Каляндар

 
пятніца
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньня  


Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньняСёньня, 24 лютага 2010 г., парафіянін нашай парафіі Праведнага Язэпа, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адзначае свой 75-ы дзень нараджэньня.
Няма напэўна аніводнага беларуса, беларуска- ці рускамоўнага, які б ня ведаў яго імя, які б не называў яго “дзядзькай Рыгорам”, які б не мог працытаваць хаця б аднаго маленькага радка з ягоных вершаў. Ягоная духоўная паэзія ў асаблівы спосаб важная для нас, хрысьціянаў, католікаў і праваслаўных, бо, прасякнутая шчыра духам еднасьці, яднае адных з другімі, зьяўляючыся мастом між Усходам і Захадам.

Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньняНа жаль свой юбілей дзядзька Рыгор сустракае ў лякарні, таму сёньня, ў дзень ягонага нараджэньня, падчас Літургіі Раней Асьвячаных Дароў у ягонай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6, ст. м. Аўтазаводзкая) усе нашыя парафіяне будуць узносіць да Бога малітвы за ягонае выздараўленьне і ўмацаваньне на жыцьцёвым шляху.

***
Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньняРыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на Вушаччыне, на хутары Верасоўка ў патомнай уніяцкай сям’і. Шмат займаецца перакладам паэзіі зь іншых моваў на родную, у тым ліку пераклаў і «Трыпціх Рымскі» Папы Яна Паўла ІІ. Свой пераклад уручыў Папе ў Рыме 28 чэрвеня 2004 г.
Пасьля аўдыенцыі ў Папы Рыгор напісаў: “Нябёсы дазволілі мне, сьціпламу ўніяту, бачыць і чуць, сказаць словы падзякі аднаму з Абраньнікаў Усявышняга ў Вечным горадзе. Дух трымаў Яго, калі Папа Рымскі нёс крыж свой пакорліва й непахісна”.

Рыгор Барадулін адзначае 75 год нараджэньняУсе, хто хоча перадаць Дзядзьку Рыгоры прывітаньні, віншаваньні, словы пашаны ды малітвы, можа напісаць на адрас нашага сайта: svjazep@gmail.com

* * *
Дзякуй Усявышняму!

Мне выпала адказнае шчасьце перакласьці на беларускую мову “Рымскі трыпціх” Яна Паўла ІІ. Да 25-годдзя пантыфікату Папы пераклад быў выдадзены невялікім накладам пры дапамозе Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы [...].
28 чэрвеня 2004 г. напярэдадні сьвята Апосталаў Пятра і Паўла Сьвяты Айцец Ян Павал ІІ прыняў нас на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане. Я перадаў Сьвятому Айцу пераклад “Рымскага трыпціху” і прасіў у Папы Апостальскага Блаславеньня для ўсіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія працуюць на разьвіцьцё беларускай хрысьціянскай культуры, працуюць на адраджэньне Беларусі.
Сьвяты Айцец пераклаў на мае рукі сваё Блаславеньне, прыняў пераклад і падараваў мне асьвечаны ружанец [...].
Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек параіў напісаць “Рымскі дыпціх”. І я закончыў дыпціх у мамінай хаце ў Вышачы і даў яму назву “Узрушэньне”.

Рыгор Барадулін, Рымскі дыпціх. Узрушэньне, Полацак: Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата, 2006, старонка 7.

24.02.2010

Рейтинг Francis.ru
Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier