Каталіцкія скаўты з усяе Беларусі сустрэліся ў Лынтупах
 22 лютага 2010 г. у парафіі Сьвятога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбылася сустрэча парафіяльных груп каталіцкіх скаўтаў FSE з усёй Беларусі. У гэты дзень, у гадавіну нараджэньня заснавальніка скаўцкага руху Роберта Бадэн-Поўэла, ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень братэрскай думкі і праходзяць сустрэчы ў скаўцкіх сем’ях.  Пасьля сьвятой Імшы ў лынтупскай парафіі адбылася сустрэча скаўтаў і выступленьні ўдзельнікаў руху, прысьвечаныя заснавальніку скаўтызму. Рух скаўтаў заснаваны на методыцы выхаваньня моладзі на базе кантакту з прыродай і супрацоўніцтва з самімі маладымі людзьмі ў выхаваўчым працэсе. Паводле Catholic.by
|