Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
| 15.01.2011 |
| 14.01.2011 |
Сёння 14 студзеня 2011 г. Яго Святасць Папа Бенядыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец упаўнаважыў Кангрэгацыю апублікаваць дэкрэт, што тычацца цуду за заступніцтвам Найвялебнага Слугі Божага Яна Паўла ІІ ( Kарола Вайтылы) Папы Рымскага, які нарадзіўся ў Вадовіцах ( Польшча) 18 мая 1920 года і памёр у Рыме 2 красавіка 2005 года. Папа Бенядыкт XVI упаўнаважыў апублікаваць дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай манахіні Марыі-Сімонэ П’ер Норманд, якое прыпісваецца заступніцтву Яна Паўла ІІ. Гаворка ідзе пра невытлумачальныя, з медыцынскага пункту гледжання, раптоўныя знікненні сімптомаў хваробы Паркінсона. Абрад бэатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ пройдзе ў Ватыкане 1 мая 2011 года, у другую Вялікодную нядзелю - Нядзелю Божай Міласэрнасці. Паводле Радыё Ватыкан |
| 13.01.2011 |
| 8.01.2011 |
| 8.01.2011 |
| 8.01.2011 |
| 7.01.2011 |
| 6.01.2011 |
6 студзеня беларускія грэка-католікі узгадваюць мучаніцкую смерць экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года.Гэты вялікі падзвіжнік святой веры і З’яднання нёс сваё служэнне экзарха ва Ўсходняй Місіі айцоў езуітаў у Альбярціне (Слонім), недалёка ад Жыровічаў. Экзарх Антон Неманцэвіч быў замучаны ў мінскай турме СД і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Мінску. Зямля з месца ягонага пахавання захоўваецца каля так званага “дрэва вясны” у двары Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа. |
| 29.12.2010 |
| 29.12.2010 |
28 снежня 2010 г. у Ратэрдаме (Нідэрланды) пачалася XXXIII Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу”.Па запрашэнні экуменічнай супольнасці з Тэзэ там сабалася каля 30 тысяч маладых жыхароў з усёй Еўропы, у тым ліку 500 пілігрымаў з Беларусі. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі у сустрэчы удзельнічае міжпарафіяльная група з Мінска, з рыма-каталіцкай Парафіі св. Яна Хрысціцеля і з грэка-каталіцкай Парафіі св. Міколы Цудатворцы. За ўсіх беларускіх удзельнікаў “Пілігрымкі даверу” маліліся вернікі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў рамках Боскай Літургіі, якую 28 снежня 2010 г. у ніжнай капліцы чырвонага касцёла адслужыў а. Пахом (Кавалёў) |






Сёньняшняе чытаньне:
Сёння 14 студзеня 2011 г. Яго Святасць Папа Бенядыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
6 студзеня беларускія грэка-католікі узгадваюць мучаніцкую смерць экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года.
28 снежня 2010 г. у Ратэрдаме (Нідэрланды) пачалася XXXIII Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу”.