Пошук

Каляндар

 

Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску  


Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску5 студзеня 2011 г., з нагоды святаў Раства Хрыстовага і Новага Году ў Віцебску адбыўся вечар для непоўнаспраўных асобаў і іх бацькоў. Быў ён арганізаваны дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”, сумесна з валанцёрамі руху св. Мікалая, і сабраў каля 30 удзельнікаў.

Усе прысутныя валанцёры дапамаглі арганізаваць гульні, песні і танцы, каб дзеці адчулі радасць, цеплыню і значнасць вялікага хрысціянскага свята, а таксама ўпэўніліся ў бязмежнай Божай любові.

Не менш важным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі было, таксама, знаёмства і нарэшце пошук новых сяброў, што не бачаць у цябе фізічных заганаў, а ўспрымаюць такім, які ты ёсць.

На прыканцы вечару кожны з удзельнікаў атрымаў салодкія падарункі. У выніку ніхто не застаўся па-за ўвагай. А лепшымі падарункамі для валанцёраў сталі ўсмешкі на тварах усіх прысутных і хрысціянская атмасфера дабрыні і любові, вельмі важная для ўсіх людзей, а асабліва тых з абмежаванымі магчымасцямі.

а. Аляксандр Шыбека, Віцебск


Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у ВіцебскуКалядная сустрэча для непоўнаспраўных у ВіцебскуКалядная сустрэча для непоўнаспраўных у ВіцебскуКалядная сустрэча для непоўнаспраўных у ВіцебскуКалядная сустрэча для непоўнаспраўных у ВіцебскуКалядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску

8.01.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier