Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
1 мая 2011 года Папа Ян Павал ІІ будзе бэатыфікаваны
Сёння 14 студзеня 2011 г. Яго Святасць Папа Бенядыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец упаўнаважыў Кангрэгацыю апублікаваць дэкрэт, што тычацца цуду за заступніцтвам Найвялебнага Слугі Божага Яна Паўла ІІ ( Kарола Вайтылы) Папы Рымскага, які нарадзіўся ў Вадовіцах ( Польшча) 18 мая 1920 года і памёр у Рыме 2 красавіка 2005 года. Папа Бенядыкт XVI упаўнаважыў апублікаваць дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай манахіні Марыі-Сімонэ П’ер Норманд, якое прыпісваецца заступніцтву Яна Паўла ІІ. Гаворка ідзе пра невытлумачальныя, з медыцынскага пункту гледжання, раптоўныя знікненні сімптомаў хваробы Паркінсона. Абрад бэатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ пройдзе ў Ватыкане 1 мая 2011 года, у другую Вялікодную нядзелю - Нядзелю Божай Міласэрнасці. Паводле Радыё Ватыкан МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЛУГІ БОЖАГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра. Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа. Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з надзеяй, што Твой Слуга Ян Павал ІІ будзе хутка далучаны да ліку Тваіх сьвятых. Амін. З дазволу царкоўнай улады Камільлё Кард. Руіні Генеральны Вікары Яго Сьвятасьці для Рымскай Дыяцэзі |
|
14.01.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
Сёння 14 студзеня 2011 г. Яго Святасць Папа Бенядыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. 