
У календары Усходніх Цэркваў 15 студзеня прыпадае успамін св. Паўла Фіваідскага а 17 студзеня св. Антонія Вялікага – першых егіпецкіх манахаў- пыстыннікаў.
У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць адмысловыя малітвы братэрскай салідарнасці з хрысціянамі Егіпта, якія пасля тэрарыстычнага акту 31 снежня 2010 г. ў Аляксандрыі (у выніку якога загінуў 21 чалавек а каля ста атрымалі раненні) жывуць у атмасферы страху.
“Мы молімся за хрысціянаў у Егіпце і на ўсім Бліскім Усходзе, за шматлікія ахвяры перасьледу. Молімся, каб быў пачуты голас Святога Айца Бенядыкта XVI і каб згодныя высіўкі прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей і дзяржаўных уладаў дапамаглі забяспечыйь супакой паміж вызнаўцамі розных рэлігій” – сказаў протапрэзбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Яўген Усошын пасьля Боскай Літургіі, якую адслужыў ён сёння – 15 студзеня 2011 г. у капліцы душпастырскага цэнтра парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску.
Адначасова з Егіпта даходзяць звесткі пра салідарнасць з боку мусульманаў.
“Вакол хрысціянаў стварылася атмасфера незвычайнай салідарнасці” — сказаў копта-каталіцкі біскуп Луксора Амба Юханес (Закарыя). Паводле слоў ерарха, прысутнасць мусульманаў на каталіцкай літургіі стала праяўленнем іх салідарнасці з хрысціянамі пасля тэрарыстычнага акту 31 снежня 2010 г.
Біскуп Юханес падкрэсліў, што ўрачыстасці Божага Нараджэння (7 студзеня) у Луксоры адбыліся ў атмасферы спакою. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, а паліцыя ахоўвала святыню звонку.