Пошук

Каляндар

 


21.05.2011
РАСКЛАД СЛУЖБАЎ У ПАРАФІЯХ г. МІНСКА22 траўня – 4 чэрвеня 2011 г.

22/5 - НЯДЗЕЛЯ

Парафія Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзэ 6)
09:15 - Ютрань
10:00   Боская Літургія

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
09:00 - Боская Літургія (зав. Сьнежны 7)
10:15 - Ютрань (чырвоны касьцёл – ніжні храм)
11.00 - Боская Літургія (чырвоны касьцёл – ніжні храм)

Парафія сьв. Міколы Цудатворцы (вул. Пляханава)
15:00 - Боская Літургія

Парафія Сьвятога Духа
18:00 - Боская Літургія (чырвоны касьцёл – ніжні храм)
2.05.2011
Рым благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Вачыма пілігрымаУ апошнія дні каталіцкі (і не толькі) свет сваю ўвагу сканцэнтраваў на беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ. Ужо ў аэрапорце «Fiumicino» — паветраных варотах Рыма — увага праязджаючых была звернута на асобу Яна Паўла ІІ. У Вечным горадзе вялікая колькасць плакатаў з цытатамі гэтага Вялікага Пантыфіка нагадвала пра незвычайнасць падзеі.
25.04.2011
ВЕЛІКОДНЫЯ ДУМКІЗ нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага зь велікоднымі разважаньнямі да вернікаў зьвярнуўся Апостальскага візытатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан.
24.04.2011
Хрыстос уваскрос Віншавальнае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
на свята Пасхі Гасподняй 2011 году.


Да пасхальнай радасці Уваскрасення Гасподняга святая Царква прывяла нас шляхам Велікапоснага подзвігу веры, надзеі ды любові. Службы Вялікага Тыдня Пакутаў Хрыстовых памаглі нам асэнсаваць бязмежную любоў Хрыста да кожнага чалавека.

Вялікдзень прыносіць нам радасць Уваскрасення Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – радасць Хрыстовай перамогі. У гэтым годзе гэта радасць тым больш вялікая, што ўсе хрысціяне святкуюць Пасху Гасподнюю разам.

Шчыра віншуем са святам Пасхі Хрыстовай усіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама нашых братоў рыма-католікаў і нашых братоў праваслаўных. Віншуем усіх хрысціянаў Беларусі.

Хай глыбокая вера, мужная надзея і дзейсная любоў суправаджаюць нас – беларускіх хрысціянаў – на шляху нястомнага сведчання ўсім жыхарам Беларусі пра пасхальную Перамогу Уваскрослага Хрыста у нашых сем’ях і ў нашай Бацькаўшчыне.

Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос

Мінск, Пасха Хрыстова 2011 г.
+ Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі
22.04.2011
МІР І РАДАСЦЬВелікодныя віншаванні Апостальскай Нунцыятуры

Напярэдадні Вялікага Тыдня Мукі Гасподняй Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь даслала на рукі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) велікодныя віншаванні для святароў і вернікаў БГКЦ.
21.04.2011
Беларускія набажэнствы ў ПразеГрэка-каталіцкая Царква Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2 (уваход з вуліцы Na Slovanech)

22 красавіка 2011
Вялікая Пятніца

“Кіраўнікі народу змовіліся супраць Госпада і супраць памазанца Яго.
Яны беспадстаўна абвінавацілі мяне; Госпадзе, Госпадзе, не пакінь мяне.
Прынясем Хрысту чыстыя пачуцьці і, як прыяцелі Ягоныя, ахвяруем жыцьцё наша дзеля Яго.
Не паддамося, як Юда празе багацьця, але з глыбіні сэрцаў нашых усклікнем:
Ойча наш, што ў небе, выбаў нас ад злога.”
Ютрань Вялікай Пятніцы


19:00 – Вячэрня і пакланеньне Плашчаніцы
успамін Вечнапамятнай сьмерці ды пахаваньня Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста;
малітва за ахвяраў тэракта ў Менску 11.04.2011;
магчымасьць Споведзі.

24 красавіка 2011
Вялікдзень – Уваскрасеньне Гасподняе

“Уваскрасеньню Твайму, Хрысьце Спасе,
анёлы ў небе пяюць песьню хвалы: дай і нам тут
на зямлі з чыстым сэрцам славіць Цябе.”
Ютрань Вялікадня


11:00 – Боская Літургія – Пасха
асьвячэньне Пасхальных страваў;
12:30 – Пасхальная агапа – сяброўскі пачастунак (у залі побач з царквою) перад Літургіяй магчымасьць Споведзі.
19.04.2011
Службы Вялікага тыдня Пакутаў Хрыстовых у МінскуРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА - 20.04.2011,
Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 17:00 – СПОВЕДЗЬ
гадз. 18:00 – Літургія раней асвячаных Дароў

Капліца на зав. Снежным д.7
гадз. 17:00 – СПОВЕДЗЬ
гадз. 18:00 – Літургія раней асвячаных Дароў
19.04.2011
Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам ПапыСвяты Айцец Бенядыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.

У Вялікі чацвер, 21 красавіка, у 9.30 па італьянскім часе, Пантыфік узначаліць святую Імшу Хрызму. А ўвечары гэтага дня — літургію Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране.

22 красавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец узначаліць літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы, а ў 21.15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

23 красавіка, у Вялікую суботу, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію Пасхальнай вігіліі, а раніцай 24 красавіка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Змёртвыхпаўстання Пана. Апоўдні Бенядыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et Оrbi».

Набажэнства Крыжовага шляху з Калізея і папскае пасланне «Urbi et Оrbi» вы зможыце ўбачыць на каналах беларускага тэлебачання.

Паводле catholic.by
18.04.2011
Міжнародная канферэнцыя «25 год пасля Чарнобыля» распачалася экуменічнай малітвайСёлета спаўняецца 25 год з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды з 17 па 20 красавіка 2011 г. у мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB праходзіць Міжнародная партнёрская канферэнцыя «25 год пасля Чарнобыля». Распачалася канферэнцыя малітвай прадстаўнікоў розных канфесій. У набажэнстве прынялі ўдзел супрацоўнікі больш за 400 дабрачынных арганізацый, каля 600 ліквідатараў і перасяленцаў з заражанай зоны.
14.04.2011
Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэнеВыказваю мае глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая», калі падчас выбуху дзесяткі непавінных асобаў страцілі сваё жыццё і былі параненыя.

Шчыра і горача малюся за ўсіх, каго дакранулася трагедыя, няхай Добры Бог дасць вечнае жыццё памерлым, параненым адновіць здароўе, а для тых, хто застаўся ў горы і жалобе, удзеліць сваё бацькоўскае суцяшэнне.

Для ўсіх узрушаных трагедыяй прызываю Божае блаславенства і перадаю іх апецы Беззаганна зачатай Маці Божай, заступніцы сталіцы Беларусі.

Архібіскуп Марцін Відавіч
Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier