Пошук

Каляндар

 

Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэне  


Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэнеВыказваю мае глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая», калі падчас выбуху дзесяткі непавінных асобаў страцілі сваё жыццё і былі параненыя.

Шчыра і горача малюся за ўсіх, каго дакранулася трагедыя, няхай Добры Бог дасць вечнае жыццё памерлым, параненым адновіць здароўе, а для тых, хто застаўся ў горы і жалобе, удзеліць сваё бацькоўскае суцяшэнне.

Для ўсіх узрушаных трагедыяй прызываю Божае блаславенства і перадаю іх апецы Беззаганна зачатай Маці Божай, заступніцы сталіцы Беларусі.

Архібіскуп Марцін Відавіч
Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь

14.04.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier