Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Рым благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Вачыма пілігрыма
Чалавеку, які быў у Рыме шэсць гадоў таму на пахаванні Папы, адразу кідаецца ў вочы розніца настрою. Калі падчас пахавання Яна Паўла ІІ 8 красавіка 2005 г. панавала атмасфера прыгнечанасці (хоць надзея заўсёды спадарожнічае хрысціяніну), то цяпер атмасфера адзначалася радасцю і надзеяй. Ян Павел ІІ жыве, і ён з намі, з тымі, хто так моцна яго палюбіў і які стаў часткай гісторыі сучаснага чалавека. Гэта народны Папа, які ўвайшоў у гісторыю і вельмі моцна прычыніўся да яе змены. Ён даў чалавецтву новую надзею. Вялікае мноства людзей з розных краін свету сведчаць пра актуальнасць і папулярнасць выказванняў Яна Паўла ІІ. У гэтай сусветнай радасці прыняў актыўны ўдзел Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Каля 250 пілігрымаў з усіх дыяцэзій краіны разам з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам, біскупам Антоніем Дзям’янкам і архімандрытам Сяргеем Гаекам прынялі ўдзел ва ўрачастасцях беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Іерархі выступалі ў онлайн-трансляцыях і перадачах Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, польскага і расійскага тэлебачання. За дзень да беатыфікацыі ў Вечным горадзе адбыўся таксама канцэрт, прысвечаны Яну Паўлу ІІ. Кульмінацыйным пунктам урачыстасцяў стала беатыфікацыйная літургія. Цікава, што гэта першая ў гісторыі беатыфікацыя, калі Папа наступнік беатыфікаваў свайго папярэдніка. Бурай авацый вернікі сустрэлі словы Бэнэдыкта XVI аб праслаўленні Яна Паўла ІІ і адкрыццё яго выявы. (Выстава здымкаў з Янам Паўлам ІІ аўтарства Галонзкі праходзіла і ў мінскай архікатэдры 3 гады таму). Моцным рэхам прагучалі словы гаміліі Бэнэдыкта XVI аб тым, што праўда прывядзе да свабоды, а Ян Павел ІІ даў новую надзею народам, якія доўга чакалі свабоды, у тым ліку і свабоды веравызнання. 1 мая а 16-й гадзіне для пілігрымаў з Беларусі ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ цэлебравалася святая Імша падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ. Узначаліў яе Мітрапаліт Кандрусевіч, а канцэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, 17 святароў з Беларусі, Расіі і Польшчы. Рым, які шмат бачыў у сваёй гісторыі і які таксама становіцца секулярным, у гэтыя дні відавочна змяніўся. Ён ізноў услухаўся ў навучанне Яна Паўла ІІ, стаў Рымам гэтага Вялікага Пантыфіка. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч Паводле Catholic.by |
|
2.05.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
