Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам Папы
Святы Айцец Бенядыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.У Вялікі чацвер, 21 красавіка, у 9.30 па італьянскім часе, Пантыфік узначаліць святую Імшу Хрызму. А ўвечары гэтага дня — літургію Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране. 22 красавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец узначаліць літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы, а ў 21.15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі. 23 красавіка, у Вялікую суботу, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію Пасхальнай вігіліі, а раніцай 24 красавіка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Змёртвыхпаўстання Пана. Апоўдні Бенядыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et Оrbi». Набажэнства Крыжовага шляху з Калізея і папскае пасланне «Urbi et Оrbi» вы зможыце ўбачыць на каналах беларускага тэлебачання. Паводле catholic.by |
|
19.04.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
Святы Айцец Бенядыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.