Пошук

Каляндар

 


20.11.2011
Сумеснае ўшанаванне Іконы Маці Божай Вастрабрамскай16 лістапада - гэта дзень ушанавання Iконы Маці Божай Вастрабрамскай, што ў Вільні. Гэты цудадзейны Абраз Маці Божай з Вострай Брамы яшчэ называюць Маці Міласэрнасці.

На землях даўняй Віленшчыны Яе ікона знаходзіцца ў шматлікіх храмах, як каталіцкіх, так і праваслаўных, а таксама ў дамах вернікаў. Маці Міласэрнасці ўшаноўваецца ўсімі хрысціянамі як заступніца Беларусі і Літвы.

Паводле даўняй традыцыі, і сёлета шматлікія пілігрымы з розных краін адправіліся на святкаванне ў Вільню. З’яднаныя малітвай да Нябеснаj Маці, праслаўлялі Яе і шматлікія вернікі з Беларусі.
12.11.2011
Іерархі Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы каталіцкіх валанцёрскіх арганізацый Еўропы10–11 лістапада 2011 г. у палацы святога Пія X у Ватыкане адбылася сустрэча «Папа і еўрапейскія валанцёры», арганізаваная Папскай радай «Cor Unum». Беларусь на сустрэчы прадстаўлялі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Кіраўніком Папскай рады «Cor unum» з’яўляецца кардынал Робэр Сара, які 18 чэрвеня 2011 г. узначаліў святую Імшу інаўгурацыі новай катэдры ў Віцебску, а 19 чэрвеня — святую Імшу на плошчы перад касцёлам св. Сымона і св. Алены ў Мінску з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Для Мітрапаліта Кандрусевіча і біскупа Бліна сустрэча стала добрай нагодай, каб падзякаваць кардыналу Сара за яго візіт у Беларусь у чэрвені гг. Кардынал з цеплынёй узгадаў Мінск і Віцебск і асабліва пабожнасць вернікаў, якія падчас дажджу стаялі на каленях і маліліся.
5.11.2011
Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у г. Орадэя ў РумынііЗ 4 па 7 лістапада ў горадзе Орадэя, што ў Трансільваніі ў Румыніі праходзіць штогадовая Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. Гэтая сынакса (сход) усходніх каталіцкіх ярархаў носіць традыцыйнае імя CHOCE (Conventus Hierachorum Orientalium Catholicorum Europae). Цягам трох апошніх год яна праходзіць пад патранатам CCEE - Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.
У гэтым годзе гаспадыняй сустрэчы выступіла Румынская Грэка-Каталіцкая Царква (япархія Орадэя). У сустрэчы бярэ ўдзел большасць ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (не толькі грэка-каталіцкіх але і Мараніцкай Царквы Кіпра). Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляе Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Тэмай сустрэчы ёсць Новая Евангелізацыя ва Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах. Уводны рэферат прадставіў Старшыня Папскай Рады па справах Новай Евангелізацыі - Архібіскуп Рына Фізікела.
31.10.2011
Новы Адміністратар парафіі святога і праведнага ЯзэпаУ нядзелю, 30 кастрычніка 2011 года, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей прадставіў вернікам нашай Парафіі новага Адміністратара айца Аляксандра Шыбеку, які быў рукапакладзены ў 2007 годзе і да гэтага часу быў вікарным святаром у Віцебску.

Нашыя віншаванні!
15.10.2011
Фрагмент вітража в Митрополичому кафедральному храмі Свв. Володимира і Ольги УГКЦ у м. Вінніпег, КанадаФрагмент вітража в Митрополичому кафедральному храмі Свв. Володимира і Ольги УГКЦ у м. Вінніпег, Канада16-18 кастрычніка 2011 спаўняюцца 415-ыя ўгодкі памеснага царкоўнага сабору ў Берасці, які праходзіў 6-8 кастрычніка 1596 г. (гэта значыць 16-18 кастрычніка 1596 г. паводле грыгарыянскага каляндара).

*******
Гістарычная даведка

Згодна з загадам Усяленскага Патрыярха Ярэміі ІІ-га біскупы Рускай Царквы правялі ў 1590-1594 гг. шэраг сінодаў (у Берасці і Торчыне), каб абмеркаваць спосабы задавальнення душпастырскіх выклікаў Царквы. На гэтых сінодах выспела ідэя аднаўлення сулучнасці (еднасці) з Рымскім Апостальскім Пасадам.
14.10.2011
Даклад пра Экзарха Антона Неманцэвіча будзе зачытаны на канферэнцыі ў Маскве15-17 кастрычніка 2011 г. у Маскве пройдзе навукова-асветніцкая канферэнцыя на тэму: “Каталіцкая Царква ў СССР у 20-30-ыя гаду ХХ ст.”
Канферэнцыю арганізуе каталіцкая Асацыяцыя “Una Voce Russia” пры падтрымцы Рыма-каталіцкай Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
Ад імя БГКЦ у канферэнцыі ўдзельнічае грэка-каталіцкі гісторык-даследчык протапрэзбітар Яўген Усошын, які зачытае даклад на тэму «Антон Неманцэвіч – экзарх грэка-католікаў Беларусі».

Канферэнцыя па гісторыі Каталіцкай Царквы ў СССР мае сваёй мэтай захаванне гістарычнай памяці пра жыццё каталікоў у Савецкім Саюзе ў перадваенныя дзесяцігоддзі, гэта значыць у перыяд нарастання антырэлігійных пераследаў і «вялікага тэрору». Захаванне гістарычнай памяці, на думку арганізатараў, уключае ў сябе: абмен вынікамі навуковых пошукаў паміж спецыялістамі; папулярызацыю новых і ўжо вядомых навуковых дадзеных сярод каталікоў, хрысціян іншых канфесій і ўсіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй хрысціянства ў краінах СССР.
13.10.2011
415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі16-18 кастрычніка 2011 г. усе грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці ў Беларусі адзначаюць 415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі, якая была абвешчана на царкоўным саборы ў Берасці 6-8 кастрычніка 1596 г. (гэта значыць 16-18 1кастрычніка 1596 г. паводле грыгарыянскага каляндара).

На Боскай Літургіі ў нядзелю, 16 кастрычніка 2011 г., вернікі будуць дзякаваць Богу за 415 гадоў адноўленай царкоўнай Cулучнасці з Рымскім Апостальскім Пасадам ды ўсёй Паўсюднай Царквой.
Гэта будзе дзень малітвы за Святога Айца Бенядыкта XVI-га ды за ягонага Прадстаўніка ў Беларусі Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
12.10.2011
V Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў МінскуЧарговая, ужо пятая, Нацыянальная пілігрымка сем’яў сёлета адбудзецца ў суботу 15 кастрычніка 2011 г. у мінскай рыма-каталіцкай архікатэдры.
На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» запрашаюцца сем’і ўсіх дыяцэзій краіны. Групу прадстаўнікоў сем’яў БГКЦ узначальваць будзе а. Алесь Шыбека.
11.10.2011
«Аnima»  - новая кніга Рыгора БарадулінаВыйшла ў свет новая кніга Рыгора Барадуліна: «Anima» — на латыні «душа». У новай кнізе Народнага паэта Рыгора Барадуліна, выдадзенай рыма-каталіцкай парафіяй Св. Сымона і св. Алены, пад аднайменнай назвай вялікі мастак слова прадстаўляе сутнасць жыцця, спробу сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.

Кніга «Аnima» — дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касцёла ў Мінску выдала за апошнія пяць гадоў. Як адзначаюць яе ўкладальнікі кс. Уладзіслаў Завальнюк і Ала Сакалоўская, сімвалічна, што «Anima» не толькі юбілейнае выданне, але і выходзіць у стогадовы юбілей святыні.

«Усё прыходзіць і праходзіць, узнікае і знікае. Неўміручая толькі душа. Яна падуладна адно Усявышняму, — піша Народны паэт. — Незлічоныя бачныя і нябачныя, рознааблічныя чорныя сілы са дня Стварэння свету цікуюць за душой. Чалавек, каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу».

Набыць кнігу можна ў Чырвоным касцёле, аб часы і месцы прэзентацыі выдання будзе паведамлена пазней.

Паводле Catholic.by
11.10.2011
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцыйУ панядзелак - 10 кастрычніка 2011 г. у Мінск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адразу пасля прылёту Іерарх выказаў сваю радасць з таго, што будзе працаваць як прадстаўнік Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Беларусі. Архібіскуп адзначыў, што з самалёта любаваўся прыгажосцю нашай зямлі, дзе так шмат зелені і лясоў.

У аэрапорце «Мінск-2» Іерарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату Біскуп Антоні Дзям’янка, Апостальскі візітатар БГКЦ Архімадрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. Прэлат Крыспін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнік Ватыкана перадаў біскупам найлепшыя пажаданні ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Кардынала Тарчызіо Бертонэ.

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 г. Да гэтага Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Паводле Catholic.by

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier