Фрагмент вітража в Митрополичому кафедральному храмі Свв. Володимира і Ольги УГКЦ у м. Вінніпег, Канада16-18 кастрычніка 2011 спаўняюцца 415-ыя ўгодкі памеснага царкоўнага сабору ў Берасці, які праходзіў 6-8 кастрычніка 1596 г. (гэта значыць 16-18 кастрычніка 1596 г. паводле грыгарыянскага каляндара).*******
Гістарычная даведкаЗгодна з загадам Усяленскага Патрыярха Ярэміі ІІ-га біскупы Рускай Царквы правялі ў 1590-1594 гг. шэраг сінодаў (у Берасці і Торчыне), каб абмеркаваць спосабы задавальнення душпастырскіх выклікаў Царквы. На гэтых сінодах выспела ідэя аднаўлення сулучнасці (еднасці) з Рымскім Апостальскім Пасадам.
У днях 11-12 чэрвеня 1595 г. у Берасці Літоўскім адбыўся правінцыйны сінод, у якім удзельнічалі мітрапаліт Кіеўскі Міхал Рагоза, біскуп Уладзімірскі Іпацій Пацей, біскуп Луцкі Кірыл Тарлецкі, біскуп Луцкі Лявон Пельчынскі, а таксама архімандрыт Кобрынскі Ёна Гогаль. На сінодзе былі створаныя два дакументы, адрасаваныя да Папы Клемента VIII і Караля Жыгімонта ІІІ Вазы. У лісце да Рыму біскупы Рускай Царквы запэўнілі Папу Рымскага ў сваёй гатоўнасці далучыцца да царкоўнай уніі ды прасілі пра захаванне візантыйскага абраду і царкоўных традыцый. Передаць ліст Папе было даручана біскупам Іпацію Пацею і Кірылу Тарлецкаму.
Выпрацаваныя на гэтым сінодзе дакументы былі падпісаныя ўсімі праваслаўнымі біскупамі Рэчы Паспалітай Аодвух Народаў – як прысутных, так і не прысутных у Берасці ў чэрвені 1595 году.
Пасля каралеўскай нарады 22 верасня 1595 году Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў Універсал да Русінаў, у якім паведамляў, што біскупы Іпацій Пацей і Кірыл Тарлецкі адправіліся ў Рым, каб скласці на рукі Папы акт паслухмянасці ды аднавіць еднасць Рускай Царквы з Заходняй (Лацінскай) Царквой з захаваннем візантыйскага абраду.
25 лістапада 1595 году біскупы Уладзімірскі і Луцкі прадсталі перад Клементам VIII. Апостальская Сталіца пасля некалькіх тыдняў нарадаў прыняла пастаўленыя рускімі ерархамі ўмовы. Не вымагалася таксама і дадаваць падчас адпраўлення Боскай Літургіі да нікейскага Сімвала веры Filioque. Папа адмовіўся ад прыняцця русінамі грыгарыянскага каляндара і падтрымаў імкненне рускіх біскупаў мець правы і прывілеі, роўныя з лацінскімі ерархамі.
23 снежня 1595 году адбылося ўрачыстае прачытанне ліста рускіх біскупаў, у якім яны прасілі аднавіць Еднасць Цэркваў. (Пра тое, як праходзіла ўрачыстасць, напісаў Цэзар Бароній у Annales Ecclesiastici). Пасланне па-руску і па-лацінску прачытаў віленскі канонік Астафей Валовіч.
Ад імя Папы прамаўляў кардынал Сільвіо Антоніані, які засведчыў, што Святы Айцец гатовы прыняць мітрапаліта, біскупаў і ўвесь Рускі Народ да поўнай Царкоўнай Супольнасці.
Пасля гэтага уладыка Іпацій Пацей, а за ім і ўладыка Кірыл Тарлецкі, ад імя ўсіх рускіх ерархаў склалі вызнанне веры па-лацінску і па-руску паводле грэцкага абраду, а таксама прырачэнне. Папа выказаў радасць з вяртання Русінаў ва ўлонне Каталіцкай Царквы, пасля чаго паблаславіў сабраных і Рускі Народ.
У той самы дзень Клемент VIII выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis, у якой абвясціў Еднасць Царквы. На памяць пра гэту падзею Папа загадаў вырабіць залатыя і срэбныя медалі з надпісам Ruthenis receptis.
На пачатку сакавіка 1596 году біскупы Іпацій Пацей і Кірыл Тарлецкі вярнуліся ў Рэчы Паспаліту разам з лістамі Папы Клемента VIII да караля Рэчы Паспалітай, а таксама да сенатараў духоўных і свецкіх, ды да мітрапаліта Кіеўскага і біскупаў рускіх. У сваіх лістах Папа прасіў караля пра далейшую апеку над Уніяй ды наданне сенатарскіх годнасцяў рускім біскупам.
Духоўных сенатараў: архібіскупа Львоўскага Дмітра Салікоўскага, Луцкага – Бернарда Мацеёўскага, а таксама Холмскага – Станіслава Гамалінскага, забавязаў узяць удзел у рускім сінодзе, на якім мусіў быць абвешчаны акт Уніі. У лістах да рускіх біскупаў Клемент VIII запэўніў іх у захаванні ранейшага візантыйскага абраду.
У скліканым 6-10 кастрычніка 1596 году памесным саборы (сінодзе) ў Берасці Літоўскім узялі ўдзел як ініцыятары Уніі, так і яе праціўнікі. Сярод прыхільнікаў быў мітрапаліт Міхал Рагоза, біскуп Уладзімірскі Іпацій Пацей, біскуп Луцкі Экзарх Кірыл Тарлецкі, архібіскуп Полацкі Гермаген, біскуп Пінскі Ёна Гогаль, біскуп Холмскі Дыянізій Збіруйскі.
Лацінскія біскупы ўдзельнічалі ў гэтым сінодзе як папскія дэлегаты. Гэта былі архібіскуп Львоўскі Ян Салікоўскі, біскуп Луцкі Бернард Мацеёўскі і біскуп Холмскі Станіслаў Гамалінскі, якім дапамагалі езуіты-тэолагі Пётр Скарга, Юстын Раб, Марцін Латэрна і Каспер Нагал.
У выніку падтрымкі Папы Клемента VIII, пасля доўгіх дыскусіяў, дайшло да абвяшчэння і зацвярджэння (ратыфікацыі) Уніі. За Унію выказалася большасць праваслаўнай ерархіі (шэсць біскупаў, у тым ліку мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі Міхал Рагоза), супраць Уніі былі два праваслаўныя біскупы (частка праваслаўных вернікаў на чале з рускім князем Канстантынам Астрожскім не прынялі ўмовы Уніі).
У тым самым 1596 годзе быў скліканы праваслаўны сабор (сінод), які ўзначаліў архідыякан Нікіфор Кантакузен (гэта было ўжо пасля смерці усяленскага патрыярха Ярэміі ІІ-га, які памёр у 1595 годзе).
У склад праваслаўнага сабору ўвайшлі праціўнікі Уніі, у тым ліку біскуп Пярэмышльскі Міхал Капыстэнскі ды біскуп Львоўскі Гедэон Балабан.