Пошук

Каляндар

 


28.06.2014
Папа Францішак да праваслаўных іерархаў: сыходзячы з розных пунктаў гледжання, прыйсці да збліжэнняКаб прыйсці да адзінства, трэба глядзець адно на аднаго вачыма веры, сказаў Святы Айцец 28 чэрвеня 2014 г. падчас сустрэчы з дэлегацыяй Канстантынопальскага Патрыярхату. Праваслаўныя іерархі прыбылі ў Рым для ўдзелу ва ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла. Дэлегацыю ўзначальвае Мітрапаліт Пергамскі Іаан, які з’яўляецца сустаршынёй Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Папа нагадаў нядаўнія падзеі ў кантэксце ўзаемных адносін, асабліва сустрэчу з Патрыярхам Барталамеем І у Іерусаліме на святкаванні 50-годдзя гістарычнага спаткання паміж Паўлам VI і Афінагорам. Пантыфік узгадаў таксама сумесную малітву ў Ватыкане разам з прэзідэнтамі Ізраіля і Палестыны за мір на Святой Зямлі. Ён адзначыў, што гэтыя падзеі прадэманстравалі повязь любові ў Хрысце, якая злучае абедзве Цэрквы, і жаданне працягваць падарожжа да поўных зносін.
28.06.2014
Беларускі знак у Назарэце: асвячана мазаіка Маці Божай Будслаўскай27 чэрвеня беларускія пілігрымы накіраваліся ў горад Назарэт, які знаходзіцца за 190 км ад Ерузалема, каб споўніць галоўную мэту пілігрымкі, якой з’яўляецца асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Урачыстасці распачаліся святой Імшой у Базыліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, у якіх прынялі ўдзел усе 300 пілігрымаў.
Перад Імшой мазаіка была ўнесена ў Базыліку і змешчана ў бакавым алтары.
27.06.2014
27 чэрвеня – памяць Блаславёнага сьвятамучаніка Мікалая (Чарнецкага)У 2014-тым годзе спaўняецца 130 гадоў ад нараджэньня і 55 гадоў ад сьмерці сьвятамучаніка Мікалая, Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Заходняй Беларусі. Памяць сьвятамучаніка Мікалая адзначаецца 27 чэрвеня. Ён застаецца асаблівым нябесным апекуном вернікаў, якія сёньня жывуць на тэрыторыях ягонага архіпастырскага служэньня.

Мікалай Чарнецкі нарадзіўся 14 сьнежня 1884 г. ў заходне-ўкраінскай вёсцы Семакоўцы. Бацькі яго, Аляксандар і Параскева, былі простымі сялянамі, якія жылі і працавалі пры парафіі а. Каратніцкага, які апекаваўся іх шматдзетнай сям'ёй. Пачатковую адукацыю і сярэднія класы скончыў у в. Тлумач і паступіў у гімназію сьв. Мікалая ў Станіслававе (сёньня Івана-Франкоўск). У гімназіі Мікалай вызначаўся вялікай пільнасьцю і дабрынёй -- Сьвяты Дух дзейнічаў у ягонай душы, якая заўсёды была адкрытая на Яго натхненьне і Яму паслухмяная.
26.06.2014
“Малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас да сябе”Архімандрыт Сяргей наведаў у Ерусаліме праваслаўны сабор Святой Тройцы.

У чацвер, 26 чэрвеня 2014 г., у праграме Агульнабеларускай пілігрымкі на святую Зямлю беларускія пілігрымы наведалі г. Ерусалім, перашлі з малітвай Крыжовую Дарогу ды маліліся у храме Уваскрасення (Гроба) Гасподняга.

Раніцу гэтага дня архімандрыт Сяргей (Гаек) выкарыстаў на малітву ў рускім праваслаўным саборы Святой Тройцы, які належыць Рускай Духовнай Місіі ў Ерусаліме.
26.06.2014
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА5 - “І што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў нябёсах, і ўсё, што развяжаш на зямлі, то будзе развязана ў нябёсах”.

Памятайма вечар Вялікадня, калі Ісус аб'явіўся сваім Апосталам, якія сабраліся ў святліцы. Ён прывітаў іх зычэннем міру: “Мір вам”. Яны былі ўзрадаваныя, а Ісус даручыў ім місію: "Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас ... Прыміце Духа Святога: каму даруеце грахі, таму даруюцца; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20,22-23). Сустрэча з Уваскрослым Хрыстом заўсёды суправаджаецца місіяй. Марыі Магдаліне Ісус кажа: «Ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага» (пар. Ян 20, 17) Місія, якую даручае сваім вучням ўвечары Вялікадня, гэта місія прымірэння з Богам , з братамі, з самімі сабой! Папа Францыск кажа, што Бог не стамляецца прабачаць, гэта мы стамляемся прасіць прабачэння.
25.06.2014
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з Папам ФранцішкамСакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь мансіньёр Філіппо Чампанэлі сустрэўся з Яго Святасцю Папам Францішкам. Падчас размовы мансіньёр Чампанэлі распавёў Папу Францішку аб жывой веры і сталай малітве, якой католікі Беларусі суправаджаюць асобу Пантыфіка і яго місію.

У сваю чаргу, Святы Айцец выказаў яшчэ раз усяму беларускаму народу сваю шчырую сімпатыю і запэўніў у сваёй малітве за мір і стабільнасць у краіне. Пантыфік благаславіў католікаў Беларусі і паабяцаў сваю духоўную прысутнасць падчас сёлетняй урачыстасці Маці Божай у Будславе.
25.06.2014
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА4 - “Ты Пётр і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю” – “Я дам табе ключы Валадарства”.

“Ты Пётр”: «Петрас» азначае "камень", "цэгла". Між іншым, балгары даюць аднолькава імя або «Пётр» або «Камень»!

“На камені гэтым Я збудую Маю Царкву“: «камень» -- гэта цвярдыня, сам Ісус!

Краевугольным каменем з'яўляецца Ісус Уваскрослы! У псальме 117 знаходзім словы:

"Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла: гэта ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах".
23.06.2014
XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г.
У гэтым годзе гэта ХХ пілігрымка – юбілейная;
дэвіз ХХ пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!


Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.
23.06.2014
Пілігрымка падляскімі слядамі святамучаніка Мікалая (Чарнецкага)У Год памяці блаславёнага святамучаніка Мікалая, калі адзначаем 55 год ягонай смерці, група беларускіх грэка-католікаў здзейсніла пілігрыму на Падляшша, да месцаў звязаных з пастырскім служэннем гэтага вялікага ерарха.

Пілігрымка праходзіла з 19 па 22 чэрвеня 2014 г.. Яе ўзначалілі протапрэзбітар Усходняга дэканату а. Зміцер Грышан ды а. Зміцер Чарнель – душпастыр парафіі ў Маладзечне.

19 чэрвеня беларускія пілігрымы ўдзельнічалі у працэсіі Божага Цела ў грэка-каталіцкай (нэа-унійнай) парафіі ў Кастамлотах каля Цярэспаля.
23.06.2014
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА3 - “Ты Хрыстос, Сын Бога жывога!”

Адказ Пятра, ягонае вызнанне з'яўляецца сэрцам Евангелля! З гэтага адказу Ісус робіць блаславенне: «Шчаслівы ты, Сымон, сын Ёны". Блаславенне для тых, хто, як Пётр, прынялі вестку пра асобу Ісуса ў сваё жыццё. Ісус ўжо абвясціў Блаславенствы (акрамя тых, што былі ў Нагорнай пропаведзі): "Дабрашчасныя вочы, таму што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць" (Мц 13, 16); "Я дзякую Табе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў тое дзецям" (Мф. 11, 25). Пётр з'яўляецца адным з малых гэтых, каму Айцец аб'яўляецца ("не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, Які ў нябёсах». «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мф. 5, 8). І Пётра – адзін з іх!

Архімандрыт Клаўдзій Рабіне

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier