Пошук

Каляндар

 


14.10.2025
Кардынал Чэрны: “Dilexi te” – як любоў да бедных змяняе КасцёлКардынал Майкл Чэрны пракаментаваў адгартацыю “Dilexi te”. Любоў да бедных – гэта пачатак любой магчымай рэформы ў Касцёле і па-за ім, адзначыў іерарх.

 

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “SIR” падзяліўся думкамі наконт першай апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV “Dilexi te”. Ён падкрэсліў, што дакумент не з’яўляецца нейкім “дадаткам”, але ўяўляе сабой “вяртанне да вытокаў Евангелля”.

9.10.2025
Першае замежнае падарожжа Льва XIV: Турцыя і ЛіванЛеў XIV напрыканцы лістапада - на пачатку снежня 2025 года здзейсніць апостальскае падарожжа ў Турцыю і Ліван.

 

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні ў афіцыйнай заяве паведаміў аб планах на першае апостальскае падарожжа ў пантыфікаце Льва XIV.

9.10.2025
“Dilexi te”: Леў XIV прысвяціў першую адгартацыю любові да бедныхПапа заклікаў працягваць двухтысячагадовую традыцыю касцельнай увагі да людзей, якія пакутуюць і жывуць у нястачы. У сваёй першай адгартацыі ён нагадаў, што веру нельга аддзяліць ад любові да бедных.

 

9 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане была апублікавана першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва – “Dilexi te” (Я палюбіў цябе) – гэта словы з кнігі Апакаліпсіса святога Яна (3,9), скіраваныя Панам да хрысціянскай супольнасці, якая ў той час была невялікай, без сродкаў і падвяргалася гвалту і пагардзе.

6.10.2025

«Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці»: Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве4 кастрычніка 2025 г. ў Магілёве адбыўся традыцыйны IX ружанцовы кангрэс, прысвечаны тэме «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці».

 

Мерапрыемства сабрала вернікаў з усіх куткоў Беларусі, каб дапамагчы ім паглыбіцца ў марыйную лінію салезіянскай духоўнасці праз прызму жыцця і спадчыны святога Яна Боско, святой Марыі Мадзарэлло, благаслаўлёнай Александрыны да Коста, а таксама святога Дамініка Савіо і благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі.

6.10.2025
Юбілейная аўдыенцыя: Папа заклікаў да выбару надзеіЛеў XIV заахвоціў маліцца за моладзь і за Касцёл, каб ён быў свабодным ад прывязанасці да грошай. Узорам ён назваў святую Клару Асізскую.

 

Падчас надзвычайнай юбілейнай аўдыенцыі (у суботу, 4 кастрычніка 2025) Святы Айцец звярнуўся да вернікаў са словамі “Добры дзень! Вітаю ўсіх!”. Ён распачаў сваю катэхезу з разважання над евангельскім урыўкам, дзе апавядаецца пра тое, як некаторыя людзі, слухаючы Езуса, кпілі з Яго. Пантыфік адзначыў, што словы Хрыста пра ўбоства здаваліся ім абсурднымі, бо калолі ў самае сэрца з прычыны прывязанасці да грошай.

1.10.2025
Іерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў РымеУ Вечным горадзе праходзіць юбілейная пілігрымка біскупаў, святароў і вернікаў з Беларусі, якія сустрэліся з Папам Львом XIV і прайшлі праз Святую Браму.

 

У атмасферы Юбілейнага 2025 года Рым прымае шматлікіх пілігрымаў з усяго свету. Сярод іх – дзве групы з Беларусі, якія прыбылі ў духоўнае падарожжа да Апостальскай Сталіцы.

29.09.2025

У Баранавічах адбыўся сімпозіум прысвечаны стагоддзю Пінскай дыяцэзіі27 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага адбыўся навуковы сімпозіум прысвечаны гістарычнаму шляху Пінскай дыяцэзіі.


Сустрэча распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка. Святар прывітаў усіх сабраных ад імя Біскупа Пінскага і падкрэсліў важнасць гэтай падзеі сярод разнастайных мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў бягучым Юбілейным годзе.Гамілію да сабраных студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей прамовіў архімандрыт Сяргей Гаек, які падкрэсліў важную ролю свецкіх вернікаў у захванні і пераказе веры.

22.09.2025
Яўрэйскія святы: тэлеграма Пантыфіка рабіну РымаЛеў XIV накіраваў віншавальную тэлеграму галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда дзі Сэньі з нагоды яўрэйскіх свят.

 

"З нагоды набліжэння свят Рош Ха-Шана 5786, Ём-Кіпур і Сукот, жадаю выказаць мае найсардэчнейшыя пажаданні Вам і ўсёй яўрэйскай супольнасці Рыма," - гаворыцца ў пасланні Святога Айца. Ён з удзячнасцю згадвае прысутнасць галоўнага рабіна на інаўгурацыі свайго пантыфікату 18 мая 2025 года.

19.09.2025

295-годдзе Каранацыі Жыровіцкай іконы Багародзіцы - першай каранацыі іконы ў БеларусіСёння мы ўспамінаем знамянальную дату — угодкі каранацыі цудадзейнай Жыровіцкай іконы Божай Маці. Гэта падзея, якая адбылася 295 гадоў таму у 1730 г., стала адной з самых важных у гісторыі хрысціянства на беларускіх землях. Яна мела не толькі духоўнае, але і глыбокае культурнае і палітычнае значэнне.

18.09.2025

Адышоў да Госпада вялікі сябар грэка-католікаў14 верасня, у свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа адышоў да Госпада ўладыка Антоній Дыдыч. У 1994-2014 гадах ён быў біскупам Драгічынскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, якая ахоплівае частку Падляшша – рэгіёна, што ўваходзіць у склад Польшчы, але ў якім жыве шмат этнічных беларусаў.

 

Уладыка Антоній нарадзіўся 24 жніўня 1938 года. У 1954 годзе ён уступіў у Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, а ў 1963 годзе атрымаў святарскія свячанні. У 1994 годзе Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам Драгічынскай дыяцэзіі, што была створаная за некалькі год да гэтага. Яе цэнтрам сталі рэшткі Пінскай дыяцэзіі, якія пасля ІІ Сусветнай вайны апынуліся ў складзе Польшчы. У 2014 годзе ўладыка адышоў на эмерытуру, але ў меру сваіх сіл працягваў пастырскае служэнне.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier