Пошук

Каляндар

 

Іерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў Рыме  


Іерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў РымеУ Вечным горадзе праходзіць юбілейная пілігрымка біскупаў, святароў і вернікаў з Беларусі, якія сустрэліся з Папам Львом XIV і прайшлі праз Святую Браму.

 

У атмасферы Юбілейнага 2025 года Рым прымае шматлікіх пілігрымаў з усяго свету. Сярод іх – дзве групы з Беларусі, якія прыбылі ў духоўнае падарожжа да Апостальскай Сталіцы.

 

Дэлегацыі з Віцебскай і Пінскай дыяцэзій, узначаленыя біскупамі, здзейснілі адзін з галоўных абрадаў Юбілею – прайшлі праз Святую Браму ў ватыканскай базіліцы, сімвалічна ўваходзячы ў час асаблівай Божай ласкі.


Пілігрымка з Віцебшчыны на чале з біскупам Алегам Буткевічам мае насычаную праграму. Разам з іерархам у Рым прыбылі святары Юрый Бараўнёў, Павел Самсонаў, Юрый Жаўняровіч, Аляксандр Грыцкевіч, Алег Півавар, Лешэк Вітвіцкі, Іван Кароткін і Юзаф Мацёнг, а таксама сястра-францішканка Ганна Блышко.

 

Беларускія госці наведалі Дыкастэрыю па камунікацыі, дзе змаглі пазнаёміцца з працай ватыканскіх медыя. Асаблівым духоўным момантам стала святая Імша, якую пілігрымы цэлебравалі ў легендарнай капліцы Ватыканскага радыё.


“Гэта пілігрымка – асаблівы час ласкі, калі мы чэрпаем сілы з крыніц веры, каб несці святло Хрыста ў нашы супольнасці”, - падзяліўся біскуп Буткевіч.

 

Адначасова свой шлях пілігрымаў у Рыме праходзіць група з Пінскай дыяцэзіі на чале з біскупам Андрэем Зноскам. Іх візіт мае падвойнае значэнне: ён прымеркаваны не толькі да Святога Года, але і да важнай гістарычнай даты – 100-годдзя заснавання дыяцэзіі. Гэта нагода для падзякі Богу за пройдзены шлях і для малітвы аб будучыні Касцёла на Палессі.


Кульмінацыяй візіту для абедзвюх груп стала агульная аўдыенцыя са Святым Айцом Львом XIV, якая адбылася 1 кастрычніка 2025 года. Прысутнасць біскупаў, святароў і вернікаў з розных куткоў Беларусі на плошчы святога Пятра стала яскравым сведчаннем жывой веры і еднасці мясцовага Касцёла з Касцёлам паўсюдным.

 

Іерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў РымеІерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў РымеІерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў Рыме

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


1.10.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier