Пошук

Каляндар

 


6.03.2015
Мінская парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашае моладзь на малітоўнае чуванне7 сакавіка 2015 г. - у суботу перад Нядзеляй Крыжапаклоннай, у капліцы душпастырскага цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны 7), пройдзе традыцыйнае малітоўнае чуванне мінскай грэка-каталіцкай моладзі – з пакланеннем Крыжу Гасподняму.

У 18:30 – Вячэрня і Ютрань (Усяночнае чуванне) Нядзелі Крыжапаклоннай.

Такім чынам пачынаецца Тыдзень малітваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця грэка-католікаў у Мінску.
6.03.2015
Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі з візітам Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардыналa Пьетро ПаралінаГлыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Беларусі, 12-15 сакавіка 2015 г. нашу краіну, па запрашэнні дзяржаўных уладаў, наведае Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка Яго Эмінэнцыя кардынал Пьетро Паралін. Візіт найбліжэйшага супрацоўніка Пантыфіка – гэта знак павагі Апостальскай Сталіцы і асабіста Пантыфіка да Беларусі і Каталіцкага Касцёла ў нашай Айчыне.
5.03.2015
Грэка-каталіцкая моладзь прыме ўдзел у агульнабеларускім велікапосным чуванні ў МінскуУ сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала Пьетро Параліна, 
14-15 сакавіка 2015 г. адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі
ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены (чырвоны касцёл).

Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі, у тым ліку і моладзь з грэка-каталіцкіх парафій. 
5.03.2015
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў да Госпада ігумен манастыра Святой Тройцы ў Вільні – а. Вінкенцій Яніцькі, ЧСВВ.

4 сакавіка 2015 г., у аўтакатастрофе каля г. Аўгустаў (у Польшчы) загінуў ігумен базыльянскага манастыра Святой Тройцы ў Вільні – святой памяці а. Вінкенцій Яніцькі, ЧСВВ.
Ён адышоў да Госпада на 42-м годзе жыцця, 25-м манаскага паклікання і 17-м святарскага служэння.

Айцец Вінкенцій ставіўся вельмі прыхільна да беларускай грамадскасці Вільні і да пілігрымаў з Беларусі. Дзверы віленскага храму і базыльянскага манастыра заўжды былі адчыненыя для беларусаў.

Вечная яму памяць!
3.03.2015
Адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы ФранцішкаПаведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Па запрашэнні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала Пьетро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка.

Гэтым важным жэстам Рымскі Пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка спаткацца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасці сэрцаў.
24.02.2015
Дні ўспаміну Рыгора БарадулінаП А Н І Х І Д А
У першую гадавіну смерці Рыгора Барадуліна,
у панядзелак, 2 сакавіка 2015 г., у 18:00,
у капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6,
будзе адслужаная Паніха за супакой душы спачылага Рыгора.
23.02.2015
1200-годдзе нараджэння св. Мятода СалунскагаПілігрымка па месцах дзейнасці святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода

Грэка-каталіцкі цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» (www.go2god.by), што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, арганізаваў у днях 22 лютага – 1 сакавіка 2015 г. пілігрымку па святых месцах Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі ды Польшчы.

Паколькі пілігрымка праходзіць пэрыяд 1200-годдзя нараджэння св. Мятода Салунскага, шлях пілігрымкі вядзе праз месцы звязаныя з дзейнасцю святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода, пачынаючы ад Велеграду.
23.02.2015
Армянскі святар і паэт стане Доктарам ЦарквыЯго Святасць Папа Францішак пацвердзіў станоўчае рашэнне пленарнай сесіі кардыналаў і біскупаў, членаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, адносна надання тытула Доктара Паўсюднай Царквы св. Рыгору з Нарэка, армянскаму святару і манаху, паэту і вучонаму.

Святы Айцец пазнаёміўся з дакументамі гэтай справы 21 лютага 2015 г. падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардыналам Анджэла Амата.
22.02.2015
Росіцу наведаў як пілігрым Апостальскі Нунцый у Беларусі21 лютага Росіцу, дзе шматлікія вернікі разам з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз сабраліся на ўспамін пакутніцкай смерці марыянскіх мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх далучыўся да святкавання як просты пілігрым.

Прывітаўшы ўсіх прысутных, арцыбіскуп звярнуўся да айца Чэслава Курэчкі МІС, пробашча росіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы і апекуна месца пакутніцкай гібелі росіцкіх мучанікаў, які нядаўна стаў «Чалавекам 2014 года», паведаміўшы, што, накіроўваючыся ў Росіцу, убачыў яго партрэт на стэндзе.
21.02.2015
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі  на Нядзелю Праваслаўя 2015 годуПачэсныя Айцы святаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!


1. Вялікі пост – гэта час, калі Святая Царква заклікае нас увайсці на шлях больш цеснай сувязі з Ісусам Хрыстом, наблізіцца да таямніцы Яго пакут і Уваскрасення.
На пачатку Вялікага посту ў гэтым годзе Яго Святасць Папа Рымскі Францішак нагадаў нам, што чалавек – стварэнне абмежаванае, грэшнае, якое патрабуе пакаяння і навяртання да Бога. Навярнуцца да Бога «ўсім сэрцам» значыць, па словах Папы, «ступіць на шлях не павярхоўнага перамянення, а на духоўны шлях, пракладзены ў сэрцы чалавека, там, дзе засяроджаны яго пачуцці і адносіны, там, дзе ён робіць выбар».

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier